30 красавiка 2024, aўторак, 19:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расеец хацеў дабрацца з Беларусі да ЗША без дакументаў

2

Брэсцкія памежнікі затрымалі ў мінулыя выходныя грамадзяніна Расеі, які спрабаваў незаконна перайсці мяжу Беларусі і Польшчы.

Пра гэта паведамілі БелТА ў прэс-цэнтры Дзяржпамежкамітэта.

"Дакументаў, якія сведчаць асобу, мужчына прад'явіць не змог", - адзначылі ў памежведамстве. Высветлілася, што мужчына ў дзень затрымання спачатку прыехаў у Менск з Расеі, а затым адправіўся ў Брэст. "Расеец пацікавіўся ў мясцовых жыхароў, ці можна перасекчы мяжу па ваенным білеце. Атрымаўшы адмоўны адказ, ён вырашыў абысці закон і паспрабаваць нелегальна перайсці мяжу з Польшчай", - дадалі ў ведамстве.

Пры гэтым ён планаваў дабрацца да ЗША, дзе ў яго нібыта пражывае сястра. "Адсутнасць унутранага, замежнага пашпартоў і неабходных віз яго відавочна не хвалявала", - падкрэслілі ў Дзяржпамежкамітэце. Парушальнік дзяржмяжы змешчаны ў ізалятар Брэсцкай памежнай групы для разбору.

У мінулыя выходныя на беларускай мяжы затрымліваліся выхадцы з Блізкага Усходу, Афрыкі і Каўказа на розных напрамках. Усе яны спрабавалі трапіць у Еўразвяз. "У асноўным парушальнікі дзейнічалі парамі, а вось у Браслаўскім раёне памежнікі затрымалі ў 1,5 км ад лініі мяжы адразу 7 грамадзян Сірыі: 2 сям'і з адным і двума дзецьмі", - растлумачылі памежнікі. Парушальнікі дзяржмяжы прыцягнутыя да адказнасці і выдвараныя за межы памежнай зоны. Для высвятлення абставінаў усе замежнікі змешчаныя ў ізалятар часовага ўтрымання.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках