30 красавiка 2024, aўторак, 23:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мясніковіч займаецца ашуканствам

14
Мясніковіч займаецца ашуканствам

Урад пахваліцца ростам ВУП, якога няма.

У распаўсюджаным 18-га красавіка прэс-рэлізе беларускі ўрад адрапартаваў "аб ажыўленні беларускай эканомікі" і заявіў пра рост ВУП на 0,5% за першы квартал 2014 года. На заўчасную хвальбу звярнуў увагу беларускі блогер sergiscorp.

Урад кажа аб стабілізацыі ў прамысловасці і падае звесткі росту прамысловай вытворчасці ў сакавіку на 11,4%, аднак чамусьці параўноўвае не з сакавіком 2013 года, а з лютым 2014-га.

"Цалкам скажоны сэнс індыкатараў росту. Сакавік традыцыйна паказвае рост у параўнанні з лютым. Гэта называецца "сезонны фактар". У нашым выпадку правільней параўноўваць сакавік з сакавіком. І вось тут мы ўбачым сюрпрыз! Высвятляецца, што прамвытворчасць у сакавіку "прырасла" толькі на 0,7%... Вынік квартала ў прамвытворчасці - 96,6%, гэта значыць, падзенне на 3,4%", - піша блогер.

"Пра сельскую гаспадарку проста ў тэксце не пазначана, але 13,4% прырост - гэта таксама прырост сакавіка да лютага. Ага! Сакавіка да сакавіка ж паказаў... падзенне амаль на 6%", - дадае sergiscorp.

"Нагода намаляваць рост паводле вынікаў працы ў першым квартале з'явіўся ў іншым месцы. Дакладней, у двух месцах. Гэта інвестыцыі і аптовы гандаль. У мяне падазрэнне, што гэта нейкую дарагую штуковіну для БАЭС завезлі ў краіну, вось і атрымаўся "рост інвестыцый", - мяркуе блогер.

"Аптовы гандаль вырас у сувязі з ростам продажаў калію. А таксама апошнім часам расце транзітны паток тавараў па чыгунцы. У кожным выпадку, рост на тую ж чвэрць і дазволіў уладам прыпісаць запаветны плюс да ВУП першага квартала", - падсумоўвае аналіз прэс-рэлізу ўрада блогер sergiscorp.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках