30 красавiка 2024, aўторак, 11:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Харкаве і Луганску сепаратысты выбралі «губернатараў»

4
У Харкаве і Луганску сепаратысты выбралі «губернатараў»

Выбіралі іх нязначныя колькасцю групы сепаратыстаў.

У Луганску так званым «народным губернатарам» абвясцілі камандзіра так званага войска паўднёвага усходу Валерыя Балотава.

Гэта адбылося на закрытым пасяджэнні «народнага сходу» ў захопленым будынку ўправы СБУ. Паводле інфармацыі ўдзельнікаў, у «сходзе» бралі ўдзел прадстаўнікі розных населеных пунктаў вобласці.

Прэсу на гэтае паседжанне не дапусцілі. Аб абранні «народным губернатарам» прадстаўнікам СМІ паведаміў сам Балотаў. Цяпер удзельнікі сходу разглядаюць пытанне аб падрыхтоўцы да правядзення рэферэндуму.

На прарасейскім мітынгу ў Харкаве шляхам узняцця рук быў абраны, як заяўлена з трыбуны, «народны губернатар», паведамляе Укрінформ.

Тут жа быў прэзентаваны мітынгоўцам Харкаўскі прадпрымальнік, больш вядомы як блогер, Уладзімір Варшаўскі.

Галасаванне адбылося ў канцы мітынгу, калі на плошчы ад ранейшых пяцісот мітынгоўцаў засталася палова.

Варшаўскі з трыбуны мітынгу заявіў, што пачакае, пакуль дзейны кіраўнік Харкаўскай аблдзяржадміністрацыі Ігар Балута складзе свае паўнамоцтвы.

У сваю чаргу, мітынгоўцы далі загад яму адправіцца ў Расею да Віктара Януковіча, каб ён «завізаваў яго пасаду».

Пасля галасавання мітынгоўцы звярнуліся да мэра Харкава Генадзя Кернэса з патрабаваннем падтрымкі рэферэндуму аб федэралізацыі, выдзяленнем памяшкання з аргтэхнікай для дзейнасці аргкамітэта рэферэндуму і скасавання прынятага раней забароны на мітынгі ў цэнтры Харкава.

Фота: 057.ua

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках