30 красавiка 2024, aўторак, 21:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуціна не хочуць бачыць у Францыі?

3
Пуціна не хочуць бачыць у Францыі?

Візіт прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна, запланаваны на 23 красавіка для ўдзелу ў афіцыйнай цырымоніі ўшанавання памяці загінулых падчас Першай сусветнай вайны, скасаваны.

Хоць Елісейскі палац і не зрабіў афіцыйнай заявы з гэтай нагоды, абнародаваны на яго сайце графік працы прэзідэнта Францыі на тыдзень выразна дае гэта зразумець, перадае Укрінформ.

"Парадак дня працы кіраўніка Французскай Рэспублікі прадугледжвае ягоную сустрэчу з прэм'ер-міністрам краіны Мануэлем Вальсам, удзел у пасяджэнні Рады міністраў і сустрэча з міністрам абароны Жан-Івам Ле Дрыянам у першай палове дня 23 красавіка. Другую палову серады Франсуа Аланд прысвеціць святкаванню 100-годдзю з дня смерці сацыяліста Жана Жарэса ў горадзе Кармэн (поўдзень Францыі)", - гаворыцца ў афіцыйным дакуменце.

Папярэдняя праграма паездкі кіраўніка дзяржавы ў Кармэн таксама прадугледжвае сустрэчы з мясцовай суполкай. У чацвер 24 красавіка Франсуа Аланда чакае сустрэча з прэм'ер-міністрам Польшчы Дональдам Тускам і шэраг іншых справовых сустрэч і афіцыйных імпрэз.

Нагадаем, на мінулым тыдні МЗС Францыі не пацвярджаў візіту прэзідэнта РФ у Францыю, спасылаючыся на субардынацыю і рэкамендуючы звярнуцца да Елісейскага палаца. Раней планавалася 23 красавіка правесці афіцыйную цырымонію з удзелам прэзідэнтаў Францыі і Расеі каля пасёлка Курсе, што за 10 км ад Рэймса, дзе 100 гадоў таму загінула амаль 700 жаўнераў Расейскай імперыі.

Французскія СМІ пісалі з гэтай нагоды, што візіт Пуціна ў Францыю ставіць Парыж у няёмкае становішча з-за нябачанай дагэтуль напружанасці ў стасунках паміж Расеяй і Захадам, што ўзнікла пасля анэксіі ўкраінскага Крыму і падзей на ўсходзе Украіны. Пакуль у Елісейскім палацы маўчалі, французскія СМІ нагадалі, што ў адзінай заяве Аланда з нагоды магчымых сустрэч вышэйшага ўзроўню з расейскім візаві гаворка ішла толькі пра запрашэнне на святкаванне 70-годдзя з дня высадкі ў Нармандыі хаўрусніцкіх войскаў, што адбылася 6 чэрвеня 1944 года.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках