26 красавiка 2024, Пятніца, 23:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Для працы на АЭС набіраюць студэнтаў

23
Для працы на АЭС набіраюць студэнтаў

Адна з галоўных праблем будучай Астравецкай АЭС - вартыя кадры.

Спецыялістаў па атамнай энергетыцы ў Беларусі няшмат, а праца будзе сур'ёзная. Таму за апошні час галоўны наглядны орган за будаўніцтвам і працай Астравецкай АЭС - Дзяржатамнагляд, ён жа Дэпартамент па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы МНС - павялічыўся амаль удвая, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

- Удвая колькасць пакуль не павялічаная, яшчэ ёсць вакансіі, пра якія можна даведацца на нашым сайце. Мы не баімся браць на працу маладых спецыялістаў, - адказала на пытанне кіраўнік Дзяржатамнагляду Вольга Лугаўская, патлумачыўшы, што за апошнія гады прынятыя на працу ўжо 11 студэнтаў. - Гэта студэнты профільных ВНУ, якія ў бліжэйшыя гады атрымаюць дыплом. Гэта маладыя спецыялісты з БДУ, БНТУ, БДУІР і МДЭУ Сахарава...

Пасля выпуску студэнтаў пачнуць рыхтаваць да працы на Астравецкай АЭС, плануецца , што яны стануць аператарамі на атамнай станцыі.

Ведамства бярэ на працу і замежных спецыялістаў. Праўда, тут выйшла невялікая загваздка. Дзяржатамнагляд - служба дзяржаўная, куды могуць быць прынятыя толькі грамадзяне Беларусі. Такім чынам, замежніку акрамя жадання працаваць у Беларусі неабходна яшчэ стаць і грамадзянінам нашай краіны.

Але для некаторых і гэта не перашкода. Аказваецца, што аднаго замежнага спецыяліста мы ўжо атрымалі.

- Наша арганізацыя выказала зацікаўленасць з нагоды грамадзяніна Арменіі, які неўзабаве прыйдзе да нас на працу, - распавяла Вольга Лугаўская. - Ён таксама будзе працаваць аператарам на АЭС, як і студэнты, проста досведу ў яго пабольш. Але яму, як і астатнім, хто паступае на дзяржслужбу, неабходна здаць спецыяльны экзамен...

Вядома, што армянін раней працаваў на АЭС на радзіме, але дзеля працы на першай беларускай АЭС адважыўся на смелы крок і неўзабаве папоўніць шэрагі спецыялістаў беларускага Дзяржатамнагляду. Галоўнае - паспець. Па словах спецыялістаў, першая беларуская АЭС будуецца вельмі хутка, не выбіваючыся з графіка.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках