29 красавiка 2024, панядзелак, 16:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крымскія татары правядуць 25 траўня рэферэндум аб стварэнні аўтаноміі

20
Крымскія татары правядуць 25 траўня рэферэндум аб стварэнні аўтаноміі

Ён пройдзе адначасова з выбарамі прэзідэнта Украіны.

Крымскія татары, якія пражываюць у Крыме, змогуць выбіраць прэзідэнта Украіны на прымежнай тэрыторыі. Для гэтага будуць арганізаваныя калоны і выезд людзей на выбарчыя ўчасткі. Пра гэта паведаміў член Меджліса крымскататарскага народа Эскендэр Барыеў, піша QHA.

Па словах Барыева, згодна з законам аб акупаваных тэрыторыях і законам аб выбарах прэзідэнта, галасаваць грамадзянам Украіны, якія пражываюць на тэрыторыі АР Крым, можна толькі на прымежнай тэрыторыі, магчыма, гэта будуць вёскі Херсонскай вобласці.

"Мы павінны арганізаваць гэты працэс, арганізаваць калоны і выезд людзей на ўчасткі для галасавання 25 траўня", - адзначыў Барыеў.

Таксама ён выказаў занепакоенасць, што будзе недастатковая колькасць выбарчых участкаў, і неабходна будзе арганізаваць дадатковыя ўчасткі.

"Трэба ставіць пытанне перад ЦВК аб тым, што з Крыма могуць прыехаць дзесяткі тысяч выбаршчыкаў... Павінны быць сотні участкаў, якія змогуць іх забяспечваць", - сказаў Барыеў.

На яго думку, улады Крыма будуць усяляк перашкаджаць гэтаму працэсу.

"Дапускаю, што ўлада Крыма можа не дапусціць і ўсяляк перашкаджаць гэтаму працэсу, але калі мы гаворым пра тое, што Расея дэмакратычная і гэтая ўлада ў Крыме дэмакратычная, то можна сказаць адназначна - яны не павінны нам забараняць, таму што мы, як грамадзяне Украіны, маем права прагаласаваць", - заявіў Барыеў.

Таксама член Меджліса адзначыў, што рэферэндум крымскататарскага народа будзе праведзены ў адзін дзень з выбарамі прэзідэнта Украіны. Рашэнне аб яго правядзенні было прынята на Курултаі ў сакавіку. Тады татары афіцыйна абвясцілі пра пачатак працэсу стварэння аўтаноміі на тэрыторыі Крыма.

Нагадаем, раней паведамлялася, што крымскія татары будуць галасаваць на выбарах прэзідэнта Украіны 25 траўня ў Херсонскай вобласці. Пра гэта заявіў народны дэпутат ад фракцыі "Батьківщина", былы старшыня Меджліса крымскататарскага народа Мустафа Джамілеў.

Паводле яго слоў, такое рашэнне было прынята на пасяджэнні Меджліса 20 красавіка.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках