29 красавiка 2024, панядзелак, 16:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Януковіча вывезлі з Украіны марпехі РФ

7

Паветраныя судны экс-прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча, на якіх ён уцёк з Кіева, пераляцелі ў Маскву.

Гэта пацвердзілі ў аэрапорце "Унукава", дзе зараз і стаяць два верталёты і самалёт экс-прэзідэнта, паведамляе ТСН.

Як сцвярджаюць журналісты тэлеканала, уцякаючы з Межыгор'я, Януковіч з 21 ахоўнікам на двух верталётах адправіўся ў Харкаў, дзе паехаў у прэзідэнцкую рэзідэнцыю - сакрэтны аб'ект, "абкомаўскае лецішча", размешчанае ў лесапарку. Абслугоўваючы персанал папярэдзілі за дзве гадзіны да прыезду важнага госця і прымусілі пакінуць лецішча. Там Януковіч пераначаваў і пасля абеду з картэжам адправіўся з рэзідэнцыі ў аэрапорт. Ужо праз гадзіну (22 лютага ў 16:00) самалёт прызямліўся ў Данецку, піша NEWSru.ua.

Мэтай паездкі было дабрацца да рэактыўнага самалёта "Фалькон" і ўцячы ў Маскву, паведамляюць журналісты. Аднак самалёту забаранілі вылет па прычыне адсутнасці належных дакументаў. Як распавялі відавочцы, спалоханы Януковіч дачакаўся аўтамабіля і схаваўся ў рэзідэнцыі Рыната Ахметава. Ужо раніцай экс-прэзідэнт накіраваўся па Марыупальскай трасе. У полі яго чакалі некалькі дарагіх аўтамабіляў і два верталёта. Было прынятае рашэнне ехаць у Расею праз Крым.

23 лютага Януковіч заехаў у СБУ ў Ялце, дзе частка дзяржахоўнікаў напісала заявы на звальненне. У той жа дзень каля паўночы ў Казачай бухце Севастопаля Януковіча сустрэлі марпехі 810-й асобнай брыгады марской пяхоты ЧФ, пасадзілі на дэсантны катэр, і ўжо праз суткі ён дабраўся да берагоў Наварасійска.

Дадамо, украінскі мільярдэр Ахметаў сцвярджае, што ў апошні раз размаўляў з Януковічам 22 лютага - на наступны дзень пасля таго, як той спешна пакінуў сваю рэзідэнцыю Межыгор'е.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках