29 красавiка 2024, панядзелак, 14:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Севастопалі вандалы апаганілі помнік Ахвярам халакосту

20

У Севастопалі апаганены помнік Ахвярам халакосту, размешчаны на плошчы Паўстанцаў побач з сінагогай, якая будуецца.

Пра гэта паведамляе «Севастопольская газета».

Гэта адбылося ўжо не ў першы раз. Але калі раней на гранітных плітах пісалі антысеміцкія лозунгі і малявалі свастыку, то зараз з'явіліся незразумелыя абрэвіятуры і малюнкі сярпа і молата. Прадстаўнікі Севастопальскай яўрэйскай абшчыны «Хесэд-Шахар» звярнуліся ў праваахоўныя органы з заявай.

Вандалы здзекваюцца з помнікаў у Севастопалі даволі часта. Непрыстойныя надпісы з'яўляліся на помніку Ахвярам халакосту на пл. Паўстанцаў, на караімскіх могілках і могілках Камунараў. Праваахоўныя органы да адказнасці за гэта пакуль нікога не прыцягнулі.

Помнік Ахвярам халакосту ўсталяваны ў Севастопалі ў 2003 годзе на месцы гібелі 4200 яўрэяў і крымчакоў, знішчаных 12 ліпеня 1942 года фашысцкімі акупантамі.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках