29 красавiка 2024, панядзелак, 16:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Адэсе набіраюць баевікоў для правакацый на Данбасе

9
У Адэсе набіраюць баевікоў для правакацый на Данбасе

За ўдзел у правакацыях абяцаюць заплаціць 200 даляраў.

Пра гэта ў «Фэйсбуку» напісала жыхарка Адэсы Алёна Балаба.

«Становішча ў Адэсе застаецца трывожным. Раніцай правяралі інфармацыю вось якога толку. На выходных у горадзе актыўна збіралі спартсменаў і проста моцных маладых мужчын. Абяцалі плаціць немалыя грошы - па 400 грыўняў за event. Калі спатрэбіцца нешта больш буйное, то абяцалі 200 у.а. за дзень. Сын маіх знаёмых, напрыклад, адмовіўся. Але хтосьці пагадзіўся жа!

І вось тых, хто пагадзіліся, у выходныя адпраўлялі ў Данецкую вобласць. І яшчэ збіраюцца адпраўляць. Гэта значыць, там - у Славянску і Краматорску і іншых шахцёрскіх мястэчках пракручваюць тую ж схему, як спрабавалі зрабіць у Кіеве ў лютым: аддаць горад на разарванне «цітушкам». А потым у расейскіх СМІ заявіць, што ўсіх рабуе «Правы сектар».

Самае сумнае, што вярбоўкай цітушак-баевікоў у Адэсе займаюцца тыя ж людзі, якія яшчэ ўчора былі ў ПР, а сёння рвуцца ў мэры», - напісала яна.

Нагадаем, з 6 красавіка расейскія дыверсійныя групы і мясцовыя сепаратысты пачалі планамерныя захопы будынкаў адміністрацый ва ўсходніх абласцях Украіны, а таксама ўпраўленняў МУС і СБУ, якія прывабліваюць баевікоў зброевым арсеналам.

У адказ улады Украіны прынялі рашэнне аб пачатку антытэрарыстычнай аперацыі ва ўсходніх рэгіёнах краіны. На Данбас перакінулі вайскоўцаў і тэхніку.

Ноччу 20 красавіка ў горадзе Славянску Данецкай вобласці, які захоплены тэрарыстамі, была арганізаваная чарговая правакацыя. Каля 3:00 на блокпосце паміж дзвюма групамі грамадзян узнікла ўзброеная сутычка. У выніку гэтага, загінулі, па розных дадзеных, ад аднаго да трох чалавек. Тэрарысты выкарыстоўвалі правакацыю для просьбы да Пуціна аб увядзенні войскаў ва Усходнюю Украіну.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках