29 красавiка 2024, панядзелак, 15:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі тэлевядучы Юрый Нікалаеў экстрана шпіталізаваны

6
Расейскі тэлевядучы Юрый Нікалаеў экстрана шпіталізаваны

21 красавіка вядомы расейскі шоў-мэн і тэлевядучы Юрый Нікалаеў быў тэрмінова шпіталізаваны ў адну з маскоўскіх клінік.

Нікалаева прывезлі ў анкалагічнае аддзяленне адной са сталічных клінік з падазрэннем на злаякасныя пухліны. Тое, як будуць лячыць народнага артыста ў далейшым, неўзабаве вырашыць медычны кансіліум, перадае БелТА.

Некалькі гадоў таму Нікалаеў ужо ледзь не стаў ахвярай страшнага захворвання. У 2007 годзе Нікалаеў ужо змагаўся з другой страшнай хваробай - ракам кішачніка, перанёс некалькі аперацый і хіміятэрапію. Артыст не толькі ўстаў на ногі, але і вярнуўся на тэлеэкран. Магчыма здароўе зноў падвяло артыста.

У той жа час, некаторымі СМІ паведамляецца, што яны датэлефанаваліся да тэлевядучага, і ён запэўніў сваіх прыхільнікаў у сваім добрым стане.

Юрый Нікалаеў скончыў Дзяржаўны інстытут тэатральнага мастацтва па спецыяльнасці "акцёр тэатра і кіно". З 1975 па 1991 год Юрый Нікалаеў з'яўляўся пастаянным вядучым штотыднёвай музычнай праграмы "Утренняя почта". У 1997 годзе праграма вярнулася на тэлеэкраны. У розныя гады Юрый Аляксандравіч вёў праграмы "Голубой огонек", "Песня года", "Спокойной ночи малыши".

Зараз народны артыст Расеі актыўна прысутнічае на тэлеэкранах - вядзе праграмы "Танцы на льду", "Танцы со звездами", "Достояние республики".

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках