29 красавiка 2024, панядзелак, 15:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: Чаму беларусы скупляюць валюту і трацяць яе ў Польшчы?

39
Лукашэнка: Чаму беларусы скупляюць валюту і трацяць яе ў Польшчы?

Беларусы за год вывезлі з краіны не менш як $3 млрд, сцвярджае кіраўнік.

Лукашэнка адзначае, што грамадзяне краіны за год, па самых сціплых ацэнках, вывозяць за яе межы валюты на $3 млрд.

"Колькі мы валюты вывезлі на ўсякую дробязь за межы нашай краіны? Каля $3 млрд. А ходзім і просім $2 млрд (на пагашэнне знешняга доўгу - ІФ). А калі б мы гэтыя паслугі і тавары самі прапанавалі нашаму народу?" - задаў пытанне кіраўнік, звяртаючыся з пасланнем да "парламента" і беларускага народа.

Лукашэнка падкрэсліў, што ў краіне ёсць сёння якасныя тавары, піша "Інтэрфакс".

"Калі мы гэтыя тавары і паслугі прапануем у Маскве, у багатай і пераборлівай Маскве, - гадзіна-паўтары і нічога няма. Значыць, ёсць добрыя тавары", - сказаў ён.

"Дык вось, калі б нашы кіраўнікі, сілавікі, іх жонкі і палюбоўніцы не ездзілі б за мяжу, у тую ж Літву і Польшчу, мы б не вывезлі туды $3 млрд, і гэта яшчэ па самых сціплых падліках, а рэальна гэта $4-5 млрд", - заявіў Лукашэнка.

"Чаму мы не можам зрабіць так, каб беларусы не куплялі валюту, а трацілі б іх тут, у краіне?" - спытаў ён.

Лукашэнка перакананы ў неабходнасці стымулявання пакупніцкай актыўнасці. "І тады не беларусы паедуць за мяжу, а замежнікі паедуць да нас", - падкрэсліў ён.

У сувязі з гэтым у якасці прыкладу ён нагадаў пра поспехі ў галіне медыцынскага турызму. Замежнікі "едуць нараджаць ўжо нават да Касінца (губернатар Віцебскай вобласці), я не кажу ўжо пра Ладуцьку (старшыня Менгарвыканкама)", - адзначыў Лукашэнка.

Ён заклікаў урад вызначыць развіццё ўнутранага рынку тавараў і паслуг як прыярытэтную задачу на будучы год.

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках