29 красавiка 2024, панядзелак, 15:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Данецкам атакавалі дэсантную частку

14
Пад Данецкам атакавалі дэсантную частку

Дэсантнікі ўжылі зброю. Усе нападнікі затрыманыя.

У Данецкай вобласці быў здзейснены напад на дэсантную частку ў Валнавахскім раёне, паведамілі ў аўторак, 22 красавіка, у Антытэрарыстычным цэнтры СБУ.

"На дэсантную частку быў здзейснены напад. Нападнікі былі на матацыкле. Дэсантнікі ўжылі зброю ў адказ. З боку нападнікаў адзін паранены, злачынцы затрыманыя" - паведамляе падрабязнасці выданне "Новости Донбасса".

У АТЦ адзначаюць, што ў выпадках, калі адбываюцца гэтыя напады, заўсёды з'яўляюцца расейскія тэлеканалы, якія "спрабуюць паказаць, як украінскія вайскоўцы абстрэльваюць мірных грамадзян". "Вайскоўцамі ўжываецца зброі не супраць рускіх ці ўкраінцаў, а супраць злачынцаў", - заявіў прадстаўнік АТЦ.

Нагадаем, на мінулым тыдні быў здзейснены напад на вайсковую частку ў Марыупалі. У выніку перастрэлкі два чалавекі загінулі, 14 атрымалі раненні.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках