29 красавiка 2024, панядзелак, 16:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мядзведзеў пагражае «паказаць зубы» СГА

22
Мядзведзеў пагражае «паказаць зубы» СГА

Прэм'ер-міністр Расеі паабяцаў, што расейцы не пацерпяць ад санкцый Захаду ў дачыненні да Расеі.

Пра гэта Дзмітрый Мядзведзеў заявіў, выступаючы ў Дзярждуме, перадае «Інтэрфакс».

«Мы не дапусцім, каб нашы грамадзяне сталі закладнікамі палітычных гульняў», - заявіў ён.

Па словах кіраўніка расейскага ўрада, расейскі бізнес «атрымае ўсю неабходную абарону, калі будуць прынятыя недружалюбныя дзеянні», - сказаў ён, - Зараз у нас ёсць поўнае права патрабаваць выканання ўстаноўленых правілаў і нормаў ад іншых краін-удзельніц СГА - у дачыненні да расейскіх тавараў. Не трэба саромецца. Там, дзе гэта абгрунтавана і законна - можна і зубы паказаць».

Па словах кіраўніка расейскага ўрада, трэба пакараць замежных партнёраў, якія адключылі некаторыя расейскія банкі ад міжнародных плацежных сістэм.

Услед за анэксіяй Крыма аплатныя сістэмы Visa і MasterCard заблакавалі аперацыі па картках некалькіх расейскіх банкаў, уладальнікамі якіх з'яўляюцца людзі з санкцыйнага спісу ЗША, але неўзабаве аднавілі аперацыі па картках гэтых банкаў.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках