29 красавiка 2024, панядзелак, 15:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхары захопленых Краматорска і Славянска просяць абараніць іх ад тэрарыстаў

6
Жыхары захопленых Краматорска і Славянска просяць абараніць іх ад тэрарыстаў

У Данецкай вобласці пачасціліся выпадкі, калі жыхары звярталіся да вайскоўцаў Узброеных Сіл Украіны.

Як паведамляе УНН, пра гэта распавялі ў прэс-службе Міністэрства абароны краіны.

"Так, пагаршэнне крымінагеннай абстаноўкі, ганенні ўкраінамоўных грамадзян і прадстаўнікоў ромскай нацыянальнасці прымушаюць звычайных грамадзян шукаць абароны на ваеннай тэрыторыі: палявых лагераў, блокпостаў і г.д.", - гаворыцца ў паведамленні.

Па словах камандавання ваеннага аэрадрома Паветраных Сіл, які размешчаны ў Краматорску, усім тым, хто звяртаецца да іх, абавязкова прадастаўляецца часовы прытулак, ежа, а таксама арганізуецца эвакуацыя з небяспечнага рэгіёну на ваенных транспартных сродках.

Нагадаем, з 6 красавіка расейскія дыверсійныя групы і мясцовыя сепаратысты пачалі планамерныя захопы будынкаў адміністрацый ва ўсходніх абласцях Украіны, а таксама ўпраўленняў МУС і СБУ, якія прывабліваюць баевікоў зброевым арсеналам.

У адказ улады Украіны прынялі рашэнне аб пачатку антытэрарыстычнай аперацыі ва ўсходніх рэгіёнах краіны. На Данбас перакінулі вайскоўцаў і тэхніку.

Ноччу 20 красавіка ў горадзе Славянску Данецкай вобласці, які захоплены тэрарыстамі, была арганізаваная чарговая правакацыя. Каля 3:00 на блокпосце паміж дзвюма групамі грамадзян узнікла ўзброеная сутычка. У выніку гэтага, загінулі, па розных дадзеных, ад аднаго да трох чалавек. Тэрарысты выкарыстоўвалі правакацыю для просьбы да Пуціна аб увядзенні войскаў ва Усходнюю Украіну.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках