29 красавiка 2024, панядзелак, 11:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзярждума забараніла лаяцца матам у кіно і тэатры

26
Дзярждума забараніла лаяцца матам у кіно і тэатры

Ніжняя палата парламента РФ ухваліла ў другім чытанні законапраект, які ўводзіць штрафы за мат у творах мастацтва.

У першым чытанні гэты дакумент быў прыняты больш за год таму па ініцыятыве групы дэпутатаў на чале са старшынёй камітэта па культуры Станіславам Гаварухіным, піша NEWSru.com.

Нагадаем, год таму ў Расеі было заканадаўча забаронена лаяцца матам у СМІ. Прычым Раскамнагляд усклаў на сеткавыя выданні поўную адказнасць за чужы кантэнт на сваіх старонках, а дэпутаты пачалі разважаць пра тое, што блогеры могуць прымусіць іх распаўсюдзіць забарону на мат на ўвесь інтэрнэт.

Цяпер жа Дзярждума рыхтуецца распаўсюдзіць забарону на табуіраваную лексіку ў тэатры, кіно і на канцэртах. За мат на культурным мерапрыемстве прапануецца штрафаваць на 2-2,5 тысячы рублёў грамадзян, на 4-5 тысяч - службовых асоб і на 40-50 тысяч - для юрыдычных асоб, паведамляе "Інтэрфакс".

У афіцыйным тлумачэнні Раскамнагляда да нецэнзурных слоў і выразаў адносяцца чатыры агульнавядомыя словы, якія пачынаюцца на "х", "п", "е", "б", а таксама створаныя ад іх словы і выразы. Разам з тым слоўнікі рускага мата налічваюць не менш за 5000 лексічных адзінак (у адрозненне ад англійскай мовы, у якой налічваюцца ўсяго 16 зняважлівых слоў). У інтэрнэце нават сустракаюцца анлайн-дапаможнікі, якія прапануюць арыгінальныя звязкі і спалучэнні.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках