29 красавiка 2024, панядзелак, 14:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На запраўках забароняць прадаваць піва

19
На запраўках забароняць прадаваць піва

У Беларусі таксама будзе забаронена прадаваць піва ў пластыкавых бутэльках аб'ёмам больш за два літра.

Акрамя таго, устаноўленая забарона на продаж дадзенага напою ў некаторых грамадскіх месцах, паведамляе БелаПАН.

У спісе забароненых - гандлёвыя аб'екты, размешчаныя ў будынках са школамі, бальніцамі, культурнымі і спартыўнымі ўстановамі, будоўлямі, аддзеламі дзяржорганаў, з аўтазаправачнымі станцыямі, на якіх не абсталяваны асобны ўваход для кафэ або крамы. Забарона закране таксама продаж праз інтэрнэт.

Новаўвядзенне прадугледжана пастановай Савета міністраў №367 ад 18 красавіка 2014 года і пачне дзейнічаць з 22 ліпеня.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках