29 красавiка 2024, панядзелак, 16:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Газпром» сабраўся будаваць «Паўднёвую плынь» праз Аўстрыю

15
«Газпром» сабраўся будаваць «Паўднёвую плынь» праз Аўстрыю

«Газпром» абмеркаваў з аўстрыйскай стараной магчымасць будаўніцтва часкі газаправода «Паўднёвая плынь» у Аўстрыі.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні расейскай кампаніі паводле вынікаў сустрэчы кіраўніка «Газпрома» Аляксея Мілера з гендырэктарам кампаніі OMV Герхардам Райсам.

«У мэтах аптымізацыі праекта Паўднёвая плынь і улічваючы існы партфель кантрактаў Газпрома, мы пагадзіліся з прапановай аўстрыйскай стараны прапрацаваць магчымасць у рамках дзейнага міжурадавага пагаднення, паралельна з працамі будаўніцтва газаправода па тэрыторыі Славеніі», - падаюцца ў паведамленні словы Мілера.

Таксама на сустрэчы абмяркоўваліся пытанні паставак расейскага прыроднага газу ў Аўстрыю.

«Была зробленая высокая ацэнка дзейнасці Газпрома як надзейнага пастаўніка, што ў значнай ступені спрыяе энэргетычнай бяспецы Аўстрыі і Еўропы агулам. Было адзначана, што сённяшняя геапалітычная сітуацыя пацвярджае актуальнасць стварэння альтэрнатыўных маршрутаў паставак расейскага газу еўрапейскім спажыўцам», - гаворыцца ў паведамленні.

Нагадаем, раней Балгарыя дэмантавала на сваёй тэрыторыі трубы нафтаправода «Паўднёвая плынь» з першым зварным швом, а Еўрапарламент пастанавіў, што праект не павінен рэалізоўвацца.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках