29 красавiка 2024, панядзелак, 16:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея выгнала з Масквы дыпламата Канады

9
Расея выгнала з Масквы дыпламата Канады

Масква выправадзіла з Расеі першага сакратара пасольства Канады.

Гэтая пастанова прынятая праз нядаўнюю высылку з Атавы памочніка расейскага вайсковага аташэ, паведаміла крыніца ў МЗС РФ.

22 красавіка кіраўніцтву дыпмісіі Канады ў Маскве было абвешчана аб выкіданні з РФ у 2-тыднёвы тэрмін першай сакратаркі амбасады Маргарыты Атанасаў. Гэта не першы выпадак такога «абмену ласкамі» паміж расейскімі і канадскімі замежнапалітычнымі ўстановамі, піша РІА «Новости».

У сакавіку стасункі Расеі і Канады пагоршыліся на фоне падзей ва Украіне. У канцы месяца МЗС РФ абвясціў аб санкцыях у дачыненні да 13 канадскіх высокапастаўленых чыноўнікаў, парламентарыяў і грамадскіх дзеячаў, якім закрываецца ўезд у РФ у сувязі з канадскімі санкцыямі на Украіне і Крыме.

Дагэтуль на сайце офіса канадскага прэм'ер-міністра Стывена Харпера быў апублікаваны спіс, у які ўвайшлі дзесяць чалавек - афіцыйныя асобы Расеі, а таксама экс-кіраўнік адміністрацыі ўкраінскага прэзідэнта Віктар Медведчук, якія трапілі пад санкцыі Канады ў сувязі з сітуацыяй ва Украіне.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках