27 красавiка 2024, Субота, 8:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Турчынаў: Захад не пакіне Украіну сам-насам з агрэсарам

6
Турчынаў: Захад не пакіне Украіну сам-насам з агрэсарам

Украіна мае магчымасць спыніць ваенную агрэсію Расеі і забяспечыць дэмакратычнае развіццё краіны.

Пра гэта заявіў в.а. прэзідэнта Украіны Аляксандр Турчынаў па выніках сустрэчы з дэлегацыяй Кангрэса ЗША на чале са старшынёй Камітэта па замежных справах палаты прадстаўнікоў Кангрэса ЗША Эдам Ройсам, піша ЛIГАБiзнесIнформ.

"Мы лічым, што ёсць магчымасць спыніць агрэсію і забяспечыць еўрапейскі, дэмакратычны рух і развіццё нашай краіны", - цытуе спікера прэс-служба Вярхоўнай Рады Украіны.

"Ваенная агрэсія супраць Украіны - гэта выклік не толькі нашай дзяржаве, а Еўропе ў цэлым і ўсяму цывілізаванаму свету", - падкрэсліў Турчынаў. Пры гэтым ён выказаў надзею, што стратэгічныя партнёры не пакінуць Украіну сам-насам з агрэсарам.

Акрамя таго, бакі абмеркавалі асноўныя напрамкі рэформаў і перспектыўныя інвестыцыйныя праекты, якія могуць быць рэалізаваныя ва Украіне. "Адміністрацыйны ціск ствараў перадумовы для карупцыі. Мы ідзем па шляху як дэрэгуляцыі эканомікі, так і правядзення падатковай рэформы", - сказаў Турчынаў, патлумачыўшы, што гаворка ідзе пра спрашчэнне сістэмы падаткаабкладання і памяншэнне колькасці падаткаў. "Мы хочам мець празрыстую прагназуемую эканоміку, якая будзе зразумелай і цікавай інвестарам", - падсумаваў ён.

У сваю чаргу, кангрэсмены выказалі падтрымку крокам новай улады ва Украіне ў напрамку развіцця краіны і ўмацавання стасункаў паміж дзяржавамі.

Фота: AFP

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках