3 траўня 2024, Пятніца, 17:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Харкаўчане абвясцілі партызанскую вайну сепаратыстам

31

У Харкаве з'явіліся "чорныя чалавечкі", якія паставілі сабе мэтай перашкаджаць дзейнасці сепаратыстаў.

У прыватнасці, як стала вядома Gazeta.ua, людзі, якія называюць сябе "чорныя чалавечкі", звяртаюцца да прэвентыўных мер у барацьбе супраць сепаратызму на ўсходзе Украіны.

На днях у Харкаве планавалася маштабная акцыя прарасейскіх баявікоў. Але ў ёй узяла ўдзел невялікая колькасць удзельнікаў, у прыватнасці, дзякуючы праведзенай працы "чорных чалавечкаў".

"Публіка, якая збіраецца ісці на адпаведныя мерапрыемствы, загадзя адлоўліваецца, з ёй праводзіцца "прафілактычная размова", і ўжо ніхто нікуды не ідзе. Мы правялі тры-чатыры затрыманні. Інфармацыя пра тое, што ў Харкаў заехалі сто чорных чалавечкаў, якія жорстка распраўляюцца з сепаратыстамі, распаўсюдзілася паміж імі вельмі хутка. Апошнія ўцякалі як мышы", - распавёў прадстаўнік "Правага сектара" - Усход Ігар Масійчук.

Паводле яго слоў, сепаратысты хочуць абвясціць на травеньскія святы "Украінскую федэратыўную рэспубліку", таму ім варта арганізавана перашкодзіць гэта зрабіць.

Разам з тым, Масійчук адзначыў, што ў той час, калі "чорныя чалавечкі" змагаюцца на энтузіязме з "зялёнымі", у Харкаве да гэтага часу не расфармаванае мясцовае падраздзяленне "Беркута", якім камандуе в.а. камандзіра батальёна Лукаш.

"Ён удзельнічаў у разгоне Майдана, катаваў актывістаў, страляў. Будучы п'яным, неаднаразова выхваляўся, колькім вочы павыбіваў. Асабіста Лукаш кіраваў збіццём людзей у Чутаве, калі майданаўцы ехалі на Марш адзінства ў Харкаў", - адзначыў актывіст.

Лукаша хацелі звольніць, а замест яго прызначыць патрыятычна настроенага камандзіра. Аднак ён зладзіў мітынг са сваімі прыхільнікамі пад абласным УМВД, і яго пакінулі на пасадзе выконваючага абавязкі.

Больш за тое, "беркутаўцы" ў Харкаве, па словах Масійчука, працягваюць насіць сваю характэрную спецвопратку, толькі ўжо без нашывак.

"Ім не асабліва давяраюць ахову адміністрацыйных будынкаў, паколькі яны не лаяльныя да цяперашняй улады, адступаюць перад сепаратыстамі. Калі Харкаўскую АГА падпалілі, гэта "Беркут" дазволіў", - адзначыў грамадскі дзеяч.

Разам з тым, ён паведаміў, што ў Харкаве цяпер фармуюцца два батальёна тэрытарыяльнай абароны "Слабажаншчына" і "Харкаў". Іх узначальваюць патрыятычна настроеныя сілавікі, якія ў свой час адмовіліся супрацьстаяць Майдану.

Нагадаем, з 6 красавіка расейскія дыверсійныя групы і мясцовыя сепаратысты пачалі планамерныя захопы будынкаў адміністрацый ва ўсходніх абласцях Украіны, а таксама ўпраўленняў МУС і СБУ, якія прывабліваюць баевікоў зброевым арсеналам.

У адказ улады Украіны прынялі рашэнне аб пачатку антытэрарыстычнай аперацыі ва ўсходніх рэгіёнах краіны. На Данбас перакінулі вайскоўцаў і тэхніку.

Ноччу 20 красавіка ў горадзе Славянску Данецкай вобласці, які захоплены тэрарыстамі, была арганізаваная чарговая правакацыя. Каля 3:00 на блокпосце паміж дзвюма групамі грамадзян узнікла ўзброеная сутычка. У выніку гэтага, загінулі, па розных дадзеных, ад аднаго да трох чалавек. Тэрарысты выкарыстоўвалі правакацыю для просьбы да Пуціна аб увядзенні войскаў ва Усходнюю Украіну.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках