26 красавiка 2024, Пятніца, 23:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейская армія ля межаў Украіны вучыцца фарсіраваць рэкі

4

На ўсходняй мяжы Украіны армія РФ зноў праводзіць вучэнні.

У сетцы з'явілася відэа, на якім у Растоўскай вобласці некалькі дзесяткаў салдат садзяцца ў грузавікі, тыя заязджаюць на борт гусенічных машын - амфібій, і ўжо на гэтых апаратах перабіраюцца на іншы бераг.

Кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў сёння не выключыў магчымасць прымянення Расеяй сваёй арміі супраць Украіны.

«Калі мы будзем атакаваныя, мы, безумоўна, адкажам. Калі нашы законныя інтарэсы, інтарэсы расейцаў будуць атакаваныя наўпрост, як гэта адбылося ў жніўні ў Паўднёвай Асеціі, я не бачу іншай магчымасці, акрамя як адказаць у поўнай адпаведнасці з міжнародным правам. Напад на грамадзян Расеі - гэта напад на Расею», - заявіў ён.

Па падліках НАТА, цяпер ля ўсходняй мяжы Украіны дыслакаваныя больш за 40 тысяч расейскіх вайскоўцаў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках