26 красавiка 2024, Пятніца, 17:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Імпарт легкавых аўтамабіляў упаў на 13%

1
Імпарт легкавых аўтамабіляў упаў на 13%

Беларусь у студзені-лютым 2014 года скараціла імпарт легкавых аўтамабіляў да 11,2 тысяч штук.

У параўнанні са студзенем-лютым 2013 года ён упаў на 13,3%, паведамляе АФН са спасылкай на Нацыянальны статыстычны камітэт. У вартасным выражэнні імпарт аўтамабіляў склаў $128,4 млн., знізіўшыся на 1,1%.

У тым ліку 8,8 тыс. было ўвезена з краін далёкага замежжа (на 16,6% менш, чым у студзені-лютым 2013 года), 2,4 тыс. з краін СНД (на 1,1% больш).

У сваю чаргу экспарт аўтамабіляў з Беларусі знізіўся ў 3,6 разы да 1,9 тыс. штук. У грашовым выражэнні экспарт склаў $23,9 млн., знізіўшыся ў 3,8 разы. У тым ліку 1,2 тыс. аўтамабіля было экспартавана ў Расею і 671 - у Казахстан.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках