26 красавiка 2024, Пятніца, 8:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За крытыку ролі СССР у Другой сусветнай вайне ў Расеі будуць саджаць

82
За крытыку ролі СССР у Другой сусветнай вайне ў Расеі будуць саджаць

Распаўсюджванне «непраўдзівых звестак аб дзейнасці СССР» у гады Другой сусветнай вайны будзе карацца тэрмінам да пяці гадоў пазбаўлення волі.

Дзярждума прыняла закон, які ўводзіць крымінальнае пакаранне да пяці гадоў пазбаўлення волі за рэабілітацыю нацызму - адмаўленне фактаў, устаноўленых прысудам Нюрнбэржскага трыбунала, а таксама за распаўсюджванне хлуслівых звестак аб дзейнасці СССР у гады Другой сусветнай вайны, паведамляе РІА «Новости». Акрамя таго, ўводзяцца штрафы за апаганьванне дзён вайсковай славы і памятных дат Расеі.

Закон быў унесены групай аўтараў, у тым ліку кіраўніцай камітэта бяспекі і супрацьдзеянні карупцыі Дзярждумы Ірынай Яравай («Адзіная Расея»).

Такім чынам, Крымінальны кодэкс РФ дапаўняецца новым артыкулам «Рэабілітацыя нацызму». Санкцыя - штраф да 300 тысяч рублёў або ў суме заробку або іншага даходу асуджанага за перыяд да двух гадоў, альбо прымусовымі работамі, альбо пазбаўлення волі на тэрмін да трох гадоў.

Тыя ж дзеянні, учыненыя з выкарыстаннем службовага становішча ці СМІ, караюцца штрафам ад 100 тысяч да 500 тысяч рублёў або ў суме заробку або іншага даходу асуджанага за перыяд ад года да трох гадоў, альбо прымусовымі работамі на тэрмін да 5 гадоў, альбо пазбаўленнем волі да пяці гадоў з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю на тэрмін да трох гадоў.

Напісаць каментар 82

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках