28 красавiка 2024, Нядзеля, 8:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тэрарысты атакавалі склады са зброяй у Арцёмаўску

9
Тэрарысты атакавалі склады са зброяй у Арцёмаўску

Украінскія вайскоўцы адбілі атаку на ваенныя склады ў Данецкай вобласці, ёсць параненыя.

Пра гэта ў сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» паведаміў кіраўнік Цэнтра ваенна-палітычных даследаванняў і суполкі «Інфармацыйны супраціў» Дзмітрый Тымчук.

«Уначы ў Данецкай вобласці адбылося чарговае баявое сутыкненне. Некалькі дзесяткаў экстрэмістаў, узброеных аўтаматычнай зброяй і гранатамётамі, напалі на склады са зброяй у Арцёмаўску. Украінскія вайскоўцы далі адпор налётчыкам. Сустрэўшы ўзброены супраціў, экстрэмісты разбегліся. Па папярэдніх дадзеных, ёсць параненыя», - паведаміў Тымчук.

Нагадаем, у Данецку і шэрагу гарадоў вобласці сепаратысты і дыверсійныя групы з Расеі захапілі адміністрацыйныя будынкі. Такія населеныя пункты, як Краматорск і Славянск, цалкам знаходзяцца пад іх кантролем. У Данецку з 6 красавіка баевікі трымаюць будынак абласной адміністрацыі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках