28 красавiка 2024, Нядзеля, 12:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі дэпутат патрабуе правядзення рэферэндуму ў Астрахані

3
Расейскі дэпутат патрабуе правядзення рэферэндуму ў Астрахані

Дэпутат Астраханскай аблдумы Алег Шэін прапанаваў правесці рэгіянальны рэферэндум.

На яго парламентар прапануе вынесці пытанне аб захаванні выбараў мэра і гарадской думы, якія павінны прайсці ў адзіны дзень галасавання - 14 верасня 2014 года, але могуць быць адмененыя ў рамках рэформы мясцовага самакіравання.

На галасаванне на рэферэндуме мяркуецца вынесці два пытанні: "Ці з'яўляецца Астрахань адзіным муніцыпальным утварэннем, не падзеленым на муніцыпальныя раёны?" і "Ці захоўваюцца ў Астрахані выбары мэра і гарадскіх дэпутатаў?" Дэпутат упэўнены, што права выбару кіраўніка горада і дэпутатаў павінна захавацца за народам.

"Мы ўжо некалькі месяцаў сочым за патрабаваннямі правесці рэферэндум у Данецку і Луганску. Астраханцы - не горш", - напісаў Алег Шэін ў сваім блогу ў "Жывым часопісе".

Для падачы заяўкі на правядзенне рэферэндуму ў гарадскую выбарчую камісію неабходна сабраць 5% подпісаў ад агульнай колькасці зарэгістраваных выбаршчыкаў (больш за 380 тыс. чалавек), гэта значыць усяго каля 19 тыс. подпісаў. Пры гэтым на зборы адводзіцца ўсяго 20 дзён, так што, каб выканаць працэдуру, у дзень трэба збіраць не менш за адну тысячу подпісаў, адзначае Астрахань-Онлайн.

Для збору подпісаў Шэін мае намер стварыць ініцыятыўную групу. У выпадку захавання прамых выбараў мэра Астрахані ён збіраецца браць у іх удзел.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках