27 красавiка 2024, Субота, 20:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Белгіпс» прададзены расейскай кампаніі

5
«Белгіпс» прададзены расейскай кампаніі

ААТ «Белгіпс» афіцыйна прададзены расейскай карпарацыі «Волма».

Ужо падпісаная інвестыцыйная дамова, якая завяршыла працэдуру набыцця завода. У дакуменце прапісана, што расейцы абавязваюцца на працягу двух гадоў правесці мадэрнізацыю беларускага прадпрыемства і пабудаваць новы завод па вытворчасці будаўнічых матэрыялаў на аснове гіпсу ў Гатава, піша БДГ.

Як гаворыцца ў паведамленні расейскага прадпрыемства, «адчужэнне шляхам продажу акцый ААТ «Белгіпс», якія належаць Беларусі, карпарацыі «Волма» ажыццяўлялася пры ўмове заключэння інвестдагамовы аб рэалізацыі праекта па мадэрнізацыі дзеючай вытворчасці прадпрыемства і будаўніцтве завода па вытворчасці будаўнічых матэрыялаў на аснове гіпсу ў пасёлку Гатава Менскага раёна».

Там жа адзначаецца, што заключэнне дамовы куплі-продажу акцый прадпрыемства і інвестыцыйнай дамовы азначае, што «карпарацыя «Волма» стала ўласнікам беларускага прадпрыемства».

Адзначаецца таксама, што «Волма» таксама ўзяла на сябе абавязацельствы захаваць існуючую колькасць працоўных месцаў на дзеючым прадпрыемстве, стварыць не менш за 180 новых працоўных месцаў на зноў пабудаваным заводзе. «Рэспубліка Беларусь у сваю чаргу абавязалася прадаставіць ільготы і прэферэнцыі, у тым ліку вызваленне ад шэрагу падаткаў і збораў», - падкрэсліваецца ў паведамленні.

Да 1 ліпеня 2018 года «Волма» павінна інвеставаць у праект не менш за 43 млн еўра, з якіх 24,7 млн еўра - не пазней за 30 чэрвеня 2016 года. Мадэрнізацыя дзеючай лініі «Белгіпс» павінна быць зробленая на працягу двух бліжэйшых гадоў, у выніку чаго магутнасць прадпрыемства па вытворчасці гіпса-кардонных лістоў павялічыцца да 10 млн кв.м у год.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках