28 красавiка 2024, Нядзеля, 15:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The National Interest: Расея не будзе вызначаць мір і росквіт на Зямлі

3
The National Interest: Расея не будзе вызначаць мір і росквіт на Зямлі

Час для свайго васьмідзённага візіту ў Азію прэзідэнт Барак Абама абраў вельмі няпросты.

Першапачаткова візіт планаваўся на кастрычнік 2013 года; аднак яго тэрміны былі перанесеныя з-за тупіковай сітуацыі з бюджэтам у Вашынгтоне, па прычыне чаго ненадоўга спыніў сваю працу федэральны ўрад. У той час перанос візіту Абамы з-за ўнутрыпалітычнай бязладзіцы ў ЗША ў Азіі расцанілі як сведчанне паслаблення амерыканскай ўлады і прэстыжу, выкліканага ўнутраным паралічам і дысфункцыяй.

Калі борт ВПС №1 узяў курс на Азію, сітуацыя была такая, што адданасць прэзідэнта Абамы шырока разрэкламаванай стратэгічнай прывязцы Вашынгтона да Азіі зноў падвергнулася выпрабаванню - на гэты раз з-за крызісу на Украіне. Далучэнне Расеяй Крыма і яе спробы дэстабілізаваць Украіну прывялі да сур'ёзнага пагаршэння расейска-амерыканскіх стасункаў, стварыўшы магчымасць для працяглага перыяду двухбаковай напружанасці. У выніку многія назіральнікі за Азіяй устрывожыліся, мяркуючы, што Вашынгтон адцягнецца на іншыя стратэгічна важныя справы і будзе надаваць недастаткова ўвагі азіяцкаму кантыненту, піша амерыканскае выданне The National Interest (пераклад - ИноСМИ).

Самая важная мэта азіяцкага турнэ Абамы складаецца ў тым, каб развеяць такія страхі і запэўніць амерыканскіх саюзнікаў і сяброў у Азіі, што, нягледзячы на агрэсію Уладзіміра Пуціна супраць Украіны, Вашынгтон працягне рэалізацыю свайго плану «прывязкі да Азіі».

Але пераканаць у гэтым азіятаў будзе цяжка. Калі прагучала аб'ява аб павароце адміністрацыі Абамы ў бок Азіі, гэта сапраўды змяніла стратэгічную дынаміку ў рэгіёне. Скарыстаўшыся страхамі, народжанымі ў Азіі агрэсіўнымі дзеяннямі Пекіна, Вашынгтон сваёй заявай аб доўгатэрміновым стратэгічным зруху ўвагі ў бок гэтага кантынента паспрабаваў пацвердзіць рашучасць Амерыкі супрацьстаяць гегеманісцкім амбіцыям Кітая і падтрымліваць баланс сіл у Азіі. У той час «прывязка да Азіі» была не проста рыторыкай. Каманда Абамы па пытаннях нацыянальнай бяспекі надала гэтай канцэпцыі цалкам рэальны імпульс сілы, распачаўшы інтэнсіўныя дыпламатычныя намаганні (больш частыя візіты ў гэты рэгіён), выступіўшы з важнай гандлёвай ініцыятывай (Транс-Ціхаакіянскае партнёрства, або ТЦП) і правёўшы сімвалічнае нарошчванне ваеннай групоўкі.

З-за абвяшчэння пра такі паварот Кітай хутка заняў абарончую пазіцыю, а большасць азіяцкіх дзяржава падбадзёрыліся. Аднак многія вопытныя назіральнікі за амерыканскай знешняй палітыкай захавалі скептычнае стаўленне да доўгатэрміновай рэалізацыі гэтай стратэгіі і да яе жыццяздольнасці. У ЗША, якія апынуліся ў няпростым фінансавым становішчы, магло проста не хапіць бюджэтных сродкаў для фінансавання азіяцкай прывязкі. Паварот да Азіі мог таксама стаць празмерна «мілітазаваным» , і замест стрымлівання Кітая прывесці да прамой канфрантацыі з Пекінам. Амерыканская ініцыятыва магла таксама страціць свой імпульс сілы, калі б ўвага ЗША аказалася прыкаванай да крызісаў у іншых месцах. І што самае важнае, адміністрацыя Абамы і яе пераемнікі маглі адмовіцца ад сур'ёзных намаганняў па рэалізацыі гэтай доўгатэрміновай стратэгіі, калі самыя ўплывовыя яе прыхільнікі сышлі з улады.

Падзеі, якія рушылі пасля аб'явы аб павароце да Азіі, збольшага пацвердзілі такія асцярогі. Чарада крызісаў, якая запатрабавала непасрэднай увагі адміністрацыі Абамы, такіх як арабская вясна, Сірыя, Іран і Украіна, пазбавіла Вашынгтон магчымасці надаваць дастатковую ўвагу Азіі. Ініцыятыва Транс-Ціхаакіянскага партнёрства натыкнулася на перашкоду, калі сенат, знаходзячыся пад кантролем партыі Абамы, адмовіўся надзяляць яго паўнамоцтвамі па паскораным абмеркаванні і заключэнні гандлёвых пагадненняў. Ініцыятыву прытармазілі і амерыкана-японскія перамовы аб умовах уступлення Токіо ў ТЦП, што пазбавіла адміністрацыю Абамы самага каштоўнага дасягнення ад азіяцкай прывязкі на гандлёвагу фронту. І што самае важнае, архітэктары стратэгіі прывязкі і яе самыя дзейсныя прыхільнікі і рэалізатары сышлі з адміністрацыі. Сярод іх былі дзяржсакратар Хілары Клінтан, дарадца па нацыянальнай бяспецы Томас Донілан, міністр абароны Роберт Гейтс, і намеснік дзяржсакратара па ўсходнеазіяцкіх і ціхаакіянскіх справах Курт Кэмпбэл.

Паколькі сёння аўдыторыя гэтага рэгіёну ўстрывожаная, настроена скептычна і хоча ад Вашынгтона канкрэтных доказаў адданасці прывязцы, Абаме прыйдзецца надаваць гэтай стратэгіі новы імпульс сілы ў працэсе яе рэалізацыі. Канцэптуальна і геапалітычна «прывязка да Азіі» цалкам адпавядае доўгатэрміновым інтарэсам Амерыкі. Мір і росквіт на нашай планеце ў наступныя гады будуць вызначаць не рэваншысцкая Расея і не лёс Украіны, а эканамічнае развіццё і геапалітычнае суперніцтва ў Азіі. Паколькі там знаходзіцца 40 адсоткаў сусветнага насельніцтва і траціна агульнасусветнага ВУП (па парытэту пакупніцкай здольнасці), Азія (за выключэннем Блізкага Усходу) з'яўляецца цалкам лагічным аб'ектам увагі амерыканскай стратэгіі нацыянальнай бяспекі. Прывязка да Азіі гэта не капрыз, а неабходнасць.

Нягледзячы на ўражанне таго, што Абама страціў момант сілы ў сваім павароце да Азіі, асноўная стратэгічная дынаміка ў рэгіёне па-ранейшаму складваецца спрыяльна для ЗША. З некаторымі папраўкамі Вашынгтон напэўна здолее захаваць сваю стратэгічную ініцыятыву.

Пераважная большасць азіяцкіх краін па-ранейшаму разлічваюць на тое, што Злучаныя Штаты будуць выконваць сваю функцыю па падтрыманню стратэгічнага балансу ў рэгіёне. Паколькі Кітай самасцвярджаецца і ўзмацняецца, гэтым краінам няма да каго звяртацца, акрамя як да Вашынгтона, бо толькі ён можа супрацьстаяць кітайскім спробам па пераўтварэнні Азіі ў сферу свайго ўплыву. Тое, што можа зрабіць адміністрацыя Абамы, не запатрабуе велізарных рэсурсаў і ўвагі. Прывязка да Азіі складаецца з трох складнікаў: дыпламатычнае ўзаемадзеянне, перагрупоўка ваенных сіл і гандлёвая інтэграцыя.

У дадзены момант паступальны рух на ўсіх трох франтах альбо замарудзіўся, альбо цалкам спыніўся. Але нягледзячы на тое, што стратэгічная ўвага ЗША прыкаваная да іншых спраў, Амерыка валодае магчымасцю надаць прывязцы новую энергію. Візіт Абамы ў Азію павінен адрадзіць надзею на тое, што разварот у бок Азіі - гэта не дыпламатычны лозунг, а цалкам рэальная стратэгія нацыянальнай бяспекі. Гэта добры першы крок. Будзем спадзявацца, што Абама са сваёй камандай падмацуе яго змястоўнымі намаганнямі на двух іншых франтах - і зробіць гэта ўжо ў бліжэйшы час.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках