28 красавiка 2024, Нядзеля, 17:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тэрарысты, якія напалі на Арцёмаўск, закідвалі салдат гранатамі

Тэрарысты, якія напалі на Арцёмаўск, закідвалі салдат гранатамі

Нападнікі вялі агонь з аўтаматычнай зброі, гранатамётаў і актыўна ўжывалі ручныя аскепкавыя гранаты.

Іх было каля 100 чалавек, паведамляе Мінабароны Украіны.

"У ноч з 23 на 24 красавіка каля 100 невядомых здзейснілі ўзброены напад на вайсковую частку ў г. Арцёмаўск Данецкай вобласці. Нападнікі вялі агонь з аўтаматычнай зброі, гранатамётаў і актыўна ўжывалі ручныя аскепкавыя гранаты. У ходзе адбіцця нападу атрымаў раненне вайсковец ваеннай службы па кантракце Узброеных Сіл Украіны, пагрозы жыццю няма", - гаворыцца ў паведамленні ведамства.

Кіраўніцтва Міністэрства абароны і Генеральнага штаба Узброеных Сіл Украіны ў чарговы раз настойліва заклікае грамадзян "не ўдзельнічаць у правакацыйных і іншых супрацьпраўных дзеяннях з мэтай падтрымкі дзейнасці ўзброеных сепаратыстаў на тэрыторыі ўсходніх абласцей Украіны".

Раней кіраўнік цэнтра ваенна-палітычных даследаванняў Дзмітрый Тымчук паведамляў, што ўначы ўкраінскія вайскоўцы адбілі атаку на склады са зброяй у Арцёмаўску Данецкай вобласці. Паводле яго слоў, сустрэўшы ўзброены супраціў, нападнікі разбегліся. Па папярэдніх дадзеных, ёсць параненыя.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках