28 красавiка 2024, Нядзеля, 15:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барак Абама: Новыя санкцыі супраць Расеі - на падыходзе

10
Барак Абама: Новыя санкцыі супраць Расеі - на падыходзе

Прэзідэнт ЗША абвінаваціў Расею ў невыкананні жэнеўскіх дамоўленасцяў па ўрэгуляванні крызісу ва Украіне.

"Прынамсі, да цяперашняга часу мы не бачым, каб яны (Расея) кіраваліся духам або законам пагаднення, дасягнутага ў Жэневе", - падкрэсліў Барак Абама падчас сумеснай прэс-канферэнцыі напрыканцы двухбаковай сустрэчы з прэм'ерам Японіі Сіндза Абэ ў Токіо.

Амерыканскі прэзідэнт дадаў, што ЗША могуць "увесці дадатковыя санкцыі супраць Расеі", калі тая працягне "грэбаваць дамоўленасцямі". Паводле яго слоў, ЗША маюць намер працягваць дамагацца дыпламатычнага ўрэгулявання крызісу ва Украіне, піша РІА Новости.

Як выказаўся Абама, новыя санкцыі супраць Расеі "ўжо на падыходзе".

У сваю чаргу, прэм'ер Японіі заявіў, што Токіо і Вашынгтон лічаць недапушчальным "прымяненне сілы ва Украіне для змены статусу-кво". Акрамя гэтага, як адзначыў Абэ, бакі пацвердзілі значнасць аказання дапамогі Украіне.

У Жэневе 17 красавіка прайшлі перамовы паміж Украінай, РФ, ЗША і ЕЗ па крызісе на ўсходзе Украіны. Бакі дамовіліся аб мерах па дээскалацыі канфлікту - па ўмовах пагаднення, неабходна раззброіць незаконныя фармаванні, вызваліць незаконна занятыя будынкі і пачаць нацыянальны дыялог па канстытуцыйнай рэформе.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках