28 красавiка 2024, Нядзеля, 12:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Рэгіяналы» і камуністы зрываюць пасяджэнні Рады

5
«Рэгіяналы» і камуністы зрываюць пасяджэнні Рады

Фракцыі Партыі рэгіёнаў і КПУ зноў адмаўляюцца галасаваць у ходзе пленарнага пасяджэння Вярхоўнай Рады.

Вярхоўная Рада Украіны ўшанавала хвілінай маўчання памяць грамадзян Украіны, закатаваных расейскімі тэрарыстамі. Такую прапанову ўнёс в.а. старшыні фракцыі "Батькивщина" Сяргей Собалеў падчас пленарнага пасяджэння ВР у чацвер.

"Тое, што патрабуюць людзі сёння на плошчах, - гэта і патрабаванне барацьбы з тэрарызмам. Я прасіў бы, каб парламент ушанаваў хвілінай маўчання памяць грамадзян, якія былі нявінна закатаваныя расейскімі тэрарыстамі", - сказаў ён.

Пры галасаванні камуністы сёння не далі ніводнага голасу за ўсе рашэнні, якія ставіліся на галасаванне. Іх лідар Пётр Сіманенка адзначыў, што КПУ не галасуе, так як патрабуе мараторыя на павышэнне тарыфаў і коштаў, а таксама законапраектаў па абароне рускай мовы і федэралізацыі. Акрамя гэтага КПУ настойвае на павелічэнні заработнай платы для гарнякоў на Данбасе.

"Рэгіяналы" адмову ад галасавання тлумачаць неабходнасцю прыняцця закона аб амністыі для сепаратыстаў на ўсходзе, а таксама законаў аб абароне і асаблівым статусе рускай мовы.

Адзначым, што тандэм ПР-КПУ адмовіўся падтрымаць датэрміновае складанне дэпутацкіх мандатаў дэпутатаў-сумяшчэнцаў Віталя Ярэмы, Валерыя Лунчанкі і Уладзіміра Бандарэнкі. Пры гэтым менавіта дэпутаты з гэтых фракцый часта абвінавачвалі цяперашнюю ўладу ў адмове дэпутатаў, якія занялі іншыя пасады, здаваць мандаты.

"Або галасуйце, або не абвінавачвайце дэпутатаў у адмове складаць паўнамоцтвы", - заявіў спікер ВР Аляксандр Турчынаў, дадаўшы, у яго ёсць яшчэ шмат заяў аб складанні мандатаў дэпутатаў-сумяшчальнікаў, аднак ён не будзе іх пакуль ставіць на галасаванне, так як дэпутаты не хочуць іх падтрымліваць.

Акрамя гэтага ПР і КПУ адмовіліся ўключаць у парадак дня ўсе законапраекты, уключэнне якіх ставіў на галасаванне Турчынаў. Спікер адзначыў, што сёння пасяджэнне праходзіць вельмі непрадуктыўна, так як на дэпутатаў дрэнна паўплывалі святы.

Фота: tsn.ua

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках