27 красавiка 2024, Субота, 16:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея рыхтуе сотні спецназаўцаў для зрыву выбараў ва Украіне

6

Расейскі спецназ масава завозяць грамадзянскімі рэйсамі ў Прыднястроўе.

Пра гэта ў сваім блогу паведамляе дэпутат Адэскага абласнога савета Аляксей Ганчарэнка.

"Працягваецца назапашванне сіл і сродкаў спецслужбаў Расейскай Федэрацыі ў Прыднястроўі.

З-за таго, што ваенныя барты прыцягваюць вялікую ўвагу, то перакідку цяпер ажыццяўляюць нават рэгулярнымі грамадзянскімі рэйсамі. Так учора (23 красавіка) каля 100 расейскіх спецназаўцаў прыляцелі рэйсам Масква-Кішынёў і далей вылучыліся на Ціраспаль.

Таксама ў Крыме працягваецца набор людзей з ліку былых вайскоўцаў і супрацоўнікаў міліцыі Украіны для ажыццяўлення правакацый на тэрыторыі мацерыковай Украіны", - паведаміў дэпутат.

Паводле слоў Ганчарэнкі, Расея пры падтрымцы некаторых унутраных сіл па-ранейшаму спадзяецца сарваць выбары ва Украіне, тым больш, што на іх з велізарным адрывам перамагае нязручны для яе кандыдат.

"Наперадзе травеньскія святы, якімі могуць скарыстацца для чарговай атакі на нашу краіну", - рэзюмуе Ганчарэнка.

Адзначым, 17 красавіка прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін заявіў, што Расея не прызнае кіраўніцтва Украіны і можа не прызнаць выбары прэзідэнта Украіны 25 траўня, так як адбываюцца напады на кандыдатаў ад паўднёва-усходу Украіны.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках