27 красавiка 2024, Субота, 20:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Раскол у лагеры сепаратыстаў у Данецку

3
Раскол у лагеры сепаратыстаў у Данецку

У Данецку частка баевікоў ноччу напалі на сваіх былых таварышаў.

Сепаратысты, якія адкалоліся ад самаабвешчанай «Данецкай народнай рэспублікі», ноччу распачалі спробу штурму захопленага іх жа былымі паплечнікамі Данецкага абласнога савета.

Пра гэта паведамляе выданне "ОстроВ" са спасылкай на ўласныя крыніцы.

"У ноч з 23 на 24 красавіка, каля трох гадзін па Кіеве, адзін з былых прыхільнікаў ДНР, узяўшы ў дапамогу каманду праплочаных баевікоў у колькасці 50 чалавек, распачаў спробу ўнутранага штурму будынка былой ДанАДА", - цытуе выданне аднаго іх сепаратыстаў.

Па словах інфарматараў выдання, нападнікі ведалі, "што атрад падраздзялення "Апора", раскватараваны ў будынку Гарсавета, у гэтую ноч выязджае за горад, таму на дапамогу абаронцам былой АГА прыйсці не зможа".

Сепаратысты запэўніваюць, што спроба "ўнутранага штурму" не ўдалася, а групу "раскольнікаў" нейтралізавалі.

Паводле інфармацыі МУС па стане на сераду, 23 красавіка, у захопленым памяшканні Данецкай аблдзяржадміністрацыі знаходзіліся каля 500 баевікоў, каля будынка - яшчэ каля 100 чалавек. Акрамя таго, памяшканне Данецкага гарвыканкама займаюць 20 чалавек з прарасейскай арганізацыі "Апора" ў камуфляжнай вопратцы, масках, з паляўнічай і аўтаматычнай зброяй.

Нагадаем, з 6 красавіка расейскія дыверсійныя групы і мясцовыя сепаратысты пачалі планамерныя захопы будынкаў адміністрацый ва ўсходніх абласцях Украіны, а таксама ўпраўленняў МУС і СБУ, якія прывабліваюць баевікоў зброевым арсеналам.

У адказ улады Украіны прынялі рашэнне аб пачатку антытэрарыстычнай аперацыі ва ўсходніх рэгіёнах краіны. На Данбас перакінулі вайскоўцаў і тэхніку.

Ноччу 20 красавіка ў горадзе Славянску Данецкай вобласці, які захоплены тэрарыстамі, была арганізаваная чарговая правакацыя. Каля 3:00 на блокпосце паміж дзвюма групамі грамадзян узнікла ўзброеная сутычка. У выніку гэтага, загінулі, па розных дадзеных, ад аднаго да трох чалавек. Тэрарысты выкарыстоўвалі правакацыю для просьбы да Пуціна аб увядзенні войскаў ва Усходнюю Украіну.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках