Пуцін пагражае уладам Украіны
45- 24.04.2014, 13:38
- 33,289
Прэзідэнт РФ прыгразіў «сур'ёзнымі наступствамі» ўладам Украіны за правядзенне антытэрарыстычнай аперацыі ў Славянску.
«Калі сапраўды сённяшні рэжым у Кіеве пачаў прымяняць армію супраць насельніцтва ўнутры краіны, то гэта вельмі сур'ёзнае злачынства супраць свайго народа», - заявіў прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін, выступаючы на медыяфоруме.
Ён адзначыў, што «дзеянні ўладаў Кіева будуць мець для іх наступствы, у тым ліку ў плане міддзярдадносінаў РФ і Украіны».
Нагадаем, сёння ў Славянску праходзіць антытэрарыстычная аперацыя, падчас якой былі знішчаныя пяць тэрарыстаў і тры блокпоста.