27 красавiка 2024, Субота, 21:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

АДКБ перапыніла кантакты з НАТА

7
АДКБ перапыніла кантакты з НАТА

Арганізацыя Дамовы аб калектыўнай бяспецы прыпыняе кантакты з НАТА з-за сітуацыі ва Украіне.

Пра гэта заявіў генеральны сакратар АДКБ Мікалай Бардзюжа, перадае РІА «Новости».

«Пакуль мы спынім якія-небудзь намаганні ўстанаўлення кантакту сумеснай дзейнасці НАТА з улікам той пазіцыі, якую НАТА сёння заняло ў перыяд украінскага крызісу», - сказаў Мікалай Бардзюжа.

Такую пазіцыю ён патлумачыў тым, што НАТА нібыта «шантажуе» Расею і яе саюзнікаў. «НАТА сёння прымае шантажныя дзеянні па ўсім фронце дзяржаў-членаў АДКБ, <...> дэманструючы, што яны вельмі незадаволеныя дзеяннямі Расеі ў апошнія месяцы», - заявіў Бардзюжа.

Раней Расея прыгразіла размяшчэннем у Калінінградскай вобласці ракетных комплексаў «Іскандэр».

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках