Агурбаш выходзіць замуж за бізнесмена з Казахстана
31- 24.04.2014, 16:04
- 43,883
Спявачка Анжаліка Агурбаш пасля цяжкага разводу зноў выходзіць замуж.
Папулярная поп-выканаўца, ураджэнка Беларусі, Анжаліка Агурбаш распавяла пра вяселле з яе новым каханым, бізнесменам з Казахстана Анатолем Пабіяхам, паведамляе БелТА.
Акрамя таго, артыстка паведаміла, што яе экс-муж "мясны кароль" Мікалай Агурбаш не плаціць аліменты і нават не мае зносінаў з сынам.
Таксама Анжаліка прызналася, што не баіцца зноў звязаць сябе вузамі шлюбу, хоць і перажыла цяжкі развод.
Больш за тое, вяселле спявачка лічыць "самым вялікім падарункам лёсу". Пра папярэдні жа сямейны саюз Анжаліка Агурбаш успамінае: "Я выходзіла замуж быццам бы за нармальнага чалавека. І ўсё было добра. А потым раз - і пераклініла: побач са мной апынулася іншая істота. Рэальна - пярэварацень!"
Пра цяперашнія стасункі Анжаліка аддае перавагу не распавядаць, але прызналася, што вяселле будзе даволі сціплым.