28 красавiка 2024, Нядзеля, 17:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экстрэмісты рыхтуюць беспарадкі ў Сумскай вобласці

5

Міліцыя Сумскай вобласці атрымлівае інфармацыю пра тое, што на тэрыторыі вобласці хочуць паўтарыць сцэнар Данбаса.

Пра гэта заявіў начальнік мясцовага аддзялення МУС Анатоль Рычкаль, перадае «Укрінфарм».

Паводле яго слоў, экстрэмісты плануюць захоп адмінбудынкаў і іншыя дзеянні, за актыўны ўдзел у якіх гатовыя плаціць да 5000 грыўняў у дзень.

«Нядаўна ў Краснаполлі невядомыя здымалі райаддзел міліцыі. На пытанне, навошта яны гэта робяць, адказалі, што здымаюць фільм. Мы ведаем, што гэта за «фільм». Іх ужо «знялі» ў Данецкай і Луганскай абласцях», - сказаў кіраўнік абласной міліцыі.

Анатоль Рычкаль паведаміў, што для падтрымання парадку ў вобласці будзе створаны батальён спецпрызначэння «Сумы» і звярнуўся да прадстаўнікоў мясцовага бізнесу з просьбай дапамагчы з фінансаваннем. Плануецца, што ў падраздзяленні будуць служыць 200 чалавек з акладам 4800 грыўняў у месяц.

«Вядома, гэта не супастаўна з «ганарарамі» сепаратыстаў», - пажартаваў начальнік абласнога МУС.

Нагадаем, сёння ў Славянску Данецкай вобласці Украіны праходзіць антытэрарыстычная аперацыя. Байцы Нацыянальнай гвардыі і сілавікі займаюць блокпосты на ўскраінах горада, збудаваныя захопнікамі. Паведамляецца пра як мінімум пяць забітых тэрарыстаў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках