28 красавiка 2024, Нядзеля, 18:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ падтрымаў правядзенне Украінай антытэрарыстычнай аперацыі

7
ЕЗ падтрымаў правядзенне Украінай антытэрарыстычнай аперацыі

У Еўразвязе прызнаюць права ўкраінскай улады рабіць сілавыя захады для абароны суверэнітэту дзяржавы.

Прэс-сакратар высокага прадстаўніка ЕЗ у замежных справах і палітыцы бяспекі Майкл Ман заявіў, што актывізацыя антытэрарыстычнай аперацыі ў Данбасе не з'яўляецца парушэннем пагаднення ў Жэнэве, пра гэта ў чацвер, 24 красавіка, паведаміла інфармагенцтва Укрінформ.

Са слоў Манн, Еўразвяз прызнае права ўкраінскай улады рабіць сілавыя захады для абароны суверэнітэту дзяржавы. «Мы цалкам давяраем украінскай уладзе. Мы прызнаем права Украіны на абарону суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці», - сказаў спікер, каментуючы актывізацыю правядзення антытэрарыстычнай аперацыі на ўсходзе Украіны.

Ён адзначыў, што Кіеў выконвае свае абавязанні ў рамках Жэнэўскіх дамоўленасцей.

Нагадаем, сёння ў Славянску Данецкай вобласці Украіны праходзіць антытэрарыстычная аперацыя. Байцы Нацыянальнай гвардыі і сілавікі занялі блокпосты на ўскраінах горада, збудаваныя захопнікамі. Паведамляецца аб як мінімум пяці забітых тэрарыстах.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках