28 красавiка 2024, Нядзеля, 12:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нарвегія расследуе загубу Магніцкага

Нарвегія расследуе загубу Магніцкага

Хадайніцтва аб гэтым падаў Нарвежскі Хельсінскі камітэт.

Яно адпраўленае ў пракуратуру краіны. У хадайніцтве ўтрымліваецца просьба аб распачынанні крымінальнага расследавання ў справе аб загубе ў расейскай турме юрыста Сяргея Магніцкага, піша The Nordic Page (пераклад - Інапрэса).

Хадайніцтва з просьбай пачаць справу ў дачыненні да супрацоўніка расейскага Міністэрства ўнутраных спраў Алега Сільчанкі цяпер разглядае галоўны грамадскі абвінаваўца Нарвегіі Сіры Фрыгард, адзначае нарвежскае выданне.

«Нарвежскі Хельсінскі камітэт звяртаецца да органаў пракуратуры Нарвегіі з хадайніцтвам распачаць крымінальнае расследаванне ў дачыненні да грамадзяніна Расеі Алега Сільчанкі за ягоную ролю ў стварэнні катавальных умоў і забойстве ў 2009 годзе расейскага падатковага юрыста Сяргея Магніцкага. Нарвежскі Хельсінскі камітэт дадаткова просіць расследаваць ролю іншых асоб, у тым ліку супрацоўнікаў «Матроскай цішыні» [Дзмітрыя] Маркава і [Алега] Кузняцова», - гаворыцца ў хадайніцтве праваабарончай арганізацыі.

Уільям Браўдэр, кіраўнік фонду Hermitage Capital Management, на які працаваў Магніцкі, сказаў раней газеце Financial Times: «Мы пастанавілі, што калі мы не можам дамагчыся правасуддзя [для Магніцкага] у Расеі, мы павінны паспрабаваць дамагчыся яго за межамі Расеі».

«Заканадаўства Нарвегіі дапускае адкрыццё крымінальных спраў паводле парушэнняў правоў чалавека нават у выпадку, калі сам парушальнік і ахвяра знаходзяцца ў іншай краіне», - тлумачыць нарвежскае выданне.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках