26 красавiка 2024, Пятніца, 6:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чальцы Савета Федэрацыі прапануюць увесці войскі ва Усходнюю Украіну

42
Чальцы Савета Федэрацыі прапануюць увесці войскі ва Усходнюю Украіну

Прапанова аб ўводзе войскаў будзе разгледжаная да 29 красавіка.

Прадстаўнікі Савета Федэрацыі прапануюць увесці на паўднёвы ўсход Украіны «міратворчы кантынгент». Пра гэта «Известиям» заявіў чалец верхняй палаты расейскага парламента Валерый Шнякін.

«Трэба тэрмінова пасадзіць за стол перамоваў Расею, ЗША, ЕЗ і Украіну і дамаўляцца пра ўвод на паўднёвы ўсход міратворчага кантынгенту. Цяпер мы фармуем такую прапанову, і яна будзе вынесеная на пасяджэнне Савфеда 29 красавіка, а калі сітуацыя абвострыцца яшчэ больш, то не выключаю, што і раней, - заявіў сенатар. - Відавочна, што бліжэй да прэзідэнцкіх выбараў на Украіне, прызначаных на 25 траўня, эскалацыя гвалту будзе толькі расці, а разам з гэтым вырасце колькасць забітых і параненых».

Раней сёння міністр абароны Расеі Сяргей Шайгу паведаміў, што ў чацвер у памежных з Украінай абласцях пачаліся вучэнні расейскіх войскаў.

«З сённяшняга дня ў памежных з Украінай раёнах пачаліся вучэнні батальённых тактычных груп агульнавайсковых злучэнняў Паўднёвай і Заходняй вайсковай акруг. Войскі адпрацоўваюць пытанні здзяйснення маршаў сваім ходам і разгортвання для выканання задач паводле прызначэння», - заявіў ён.

Нагадаем, з 6 красавіка расейскія дыверсійныя групы і мясцовыя сепаратысты пачалі планамерныя захопы будынкаў адміністрацый ва ўсходніх абласцях Украіны, а таксама упраў МУС і СБУ, якія прывабліваюць баевікоў зброевым арсеналам.

У адказ улады Украіны прынялі пастанову аб пачатку антытэрарыстычнай аперацыі ва ўсходніх рэгіёнах краіны. На Данбас перакінулі вайскоўцаў і тэхніку. 24 красавіка ўкраінскае войска пачало вызваленне Славянска.

Фота: Reuters

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках