3 траўня 2024, Пятніца, 22:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чуркін прыгразіў уводам войскаў ва Украіну

19
Чуркін прыгразіў уводам войскаў ва Украіну

Расейскае ўварванне ва Украіну можа пачацца пад выглядам «міратворчай аперацыі».

Пра гэта пастаянны прадстаўнік РФ у ААН Віталь Чуркін сказаў у спецыяльным выпуску праграмы «Вечар з Уладзімірам Салаўёвым» на тэлеканале «Россия 1», перадае РБК.

«Нават ва ўкраінскай сітуацыі, калі галасавалася рэзалюцыя ў Генасамблеі, амаль палова членаў ААН адмовілася падтрымаць гэтую рэзалюцыю. Пры тым, што ў рэзалюцыі не было ні слова сказана супраць Расеі», - адзначыў пастаянны прадстаўнік.

Ён заявіў, што існуе шанец урэгуляваць крызіс на Украіне ў адпаведнасці з Жэнеўскай заявай. «Яны (улады ў Кіеве) павінны паказаць, што яны сапраўды маюць на ўвазе тое, што напісана ў жэнеўскім пагадненні. Я думаю, што ёсць шанец вяртання да Жэнеўскага пагаднення. Уласна, іншага рацыянальнага шляху няма», - лічыць Чуркін.

Пры гэтым ён дадаў: «Яны (ЗША і ЕЗ) лічаць, што мы павінны нейкім чынам усё зрабіць за насельніцтва ўсходу і паўднёва-усходу Украіны. Хоць, вядома, ініцыятыва павінна належаць кіеўскім уладам». Па яго перакананні, ініцыятарам урэгулявання крызісу павінны стаць цяперашнія ўкраінскія ўлады, выпрацаваўшы новую канстытуцыю з улікам меркаванняў рэгіёнаў, амніставаць палітвязняў.

Кажучы пра ваенную аперацыю, якую ўкраінская армія праводзіць на ўсходзе краіны, Чуркін паведаміў, што звязаўся з нагоды падзей у Славянску з пастаянным прадстаўніком ЗША пры ААН Самантай Пауэр. «Я патэлефанаваў сваёй амерыканскай калезе Саманце Пауэр, меў з ёй даволі працяглую размову. Але, на жаль, абнадзейлівых элементаў у амерыканскіх падыходах, нейкіх новых элементаў я ў гэтай размове не чуў», - панаракаў расейскі дыпламат.

«Тое, што дзяржсакратар ЗША ўвесь час кажа нашаму міністру Сяргею Лаўрову, што Расея павінна нешта зрабіць, але нічога не кажуць пра тое, што робіцца кіеўскімі ўладамі, каб выканаць дакумент ад 17 красавіка», - адзначыў ён.

Пастаянны прадстаўнік таксама выказаў сумнеў у тым, міратворчая аперацыя на Украіне магчымая. «Аанаўская міратворчасць - штука вельмі спецыфічная, звычайна неабходна мець у наяўнасці ўзброены канфлікт, якога, на шчасце, не назіраем на тэрыторыі Украіны», - сказаў Чуркін.

«Калі будзе працягвацца тое, што мы бачылі сёння, калі будзе працягвацца прымяненне сілы супраць пратэстнага руху на паўднёвым усходзе Украіны, мы будзем склікаць экстранае пасяджэнне Савета бяспекі», - паведаміў дыпламат. Пры гэтым ён заўважыў: «У выпадку найгоршага сцэнара мы ўсе ўспомнім пра тое рашэнне, якое прыняў Савет Федэрацыі, і гэтая магчымасць заўсёды маецца ў нашых руках, але не хацелася б»

У пачатку сакавіка 2014 года Савет Федэрацыі дазволіў прэзідэнту Расеі Уладзіміру Пуціну выкарыстоўваць узброеныя сілы ва Украіне.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках