27 красавiка 2024, Субота, 3:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Былы міністр абароны РФ пагражае свету «радыёактыўным попелам»

58

Анатоль Сердзюкоў запатрабаваў ад украінцаў вярнуць «доўг» тэрыторыямі.

Пра гэта былы міністр абароны напісаў у сваім акаўнце ў «Твітэры».

«Украінцы так радуюцца магчымай вайне ЗША з РФ з-за іх, як быццам жывуць на іншай планеце, якую не накрые радыеактыўны попел, - адзначыў Анатоль Сердзюкоў. - Нават на іншым канцы планеты гэтая вайна будзе не па тэлевізары, а ў тваіх лёгкіх», - рэзюмаваў экс-міністр.

Паводле яго слоў, Расея за 20 гадоў выдаткавала на Украіну 250 мільярдаў даляраў. «Долг территориями красен», - зрабіў выснову былы міністр.

Сердзюкоў быў зняты з пасады кіраўніка Мінабароны пасля гучных карупцыйных скандалаў. Сёння яго месца займае Сяргей Шайгу.

Напісаць каментар 58

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках