6 траўня 2024, панядзелак, 7:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларус заваяваў «бронзу» на Чэмпіянаце Еўропы па дзюдо

Беларускі дзюдаіст Зміцер Шэршань перамог у вырашальнай сутычцы іспанца Маркаса Урыартэ.

Яшчэ адзін беларускі прадстаўнік вагавой катэгорыі да 66 кг Вадзім Шока выбыў на стадыі 1/8 фіналу. Арыф Багіраў і Ваэ Тутхалян (да 60 кг) саступілі ў першых жа баях і выбылі са спаборніцтваў. Дар'я Скрыпнік (да 52 кг) таксама саступіла ў дэбютным паядынку, піша «Белорусский партизан».

У Манпелье на чэмпіянат Еўропы адправіліся 10 беларусаў: Арыф Багіраў і Ваэ Тутхалян (вагавая катэгорыя абодвух - 60 кг), Зміцер Шэршань і Вадзім Шока (абодва - 66), Аляксей Раманчык (73), Аляксандр Сцяшэнка (81), Ігар Жукаў (90), а таксама Дар'я Скрыпнік (52), Даніэла Казаной (63) і Марына Слуцкая (звыш 78).

Толькі аднаму з гэтых спартсменаў удавалася выйграваць медалі кантынентальных першынстваў - Сцяшэнка выйграў срэбра на ЧЕ-2010. Астатнія - барцы новага пакалення, якія падаюць надзеі. Склад зборнай сфармаваны з разліку іх магчымай паездкі на Алімпіяду-2016.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках