6 траўня 2024, панядзелак, 11:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейская апазіцыя патрабуе дазволіць мітынг на Балотнай 6 траўня

2
Расейская апазіцыя патрабуе дазволіць мітынг на Балотнай 6 траўня

Акцыя салідарнасці з палітвязнямі пройдзе ў цэнтры Масквы.

Арганізатары мітынгу прынялі прапанову мэрыі расейскай сталіцы адмовіцца ад правядзення ў гэты дзень дэманстрацыі ў цэнтры горада, але будуць спрабаваць дамовіцца з уладамі аб правядзенні мітынгу на Балотнай плошчы, а не на праспекце Сахарава, як было прапанавана, паведамляе "Інтэрфакс".

У чацвер стала вядома, што ўлады Масквы адмовіліся ўзгадніць шэсце апазіцыі па вуліцах Вялікая Якіманка і Вялікая Палянка. У мэрыі Масквы заявілі пра гатоўнасць ухваліць мітынг 6 траўня, але не на Балотнай плошчы, як прасіла апазіцыя, а на ўнутраным боку праспекта акадэміка Сахарава.

"Арганізатары акцыі 6 траўня гатовыя адмовіцца ад правядзення шэсця, але маюць намер дамагацца ўзгаднення мітынгу на Балотнай плошчы", - заявіў актывіст руху "Салідарнасць" Пётр Царкоў.

Па словах апазіцыянера, такое рашэнне ў чацвер вечарам прыняў аргкамітэт акцыі, у пятніцу ў пісьмовай форме ён будзе накіраваны ў мэрыю Масквы. Апазіцыя плануе зладзіць масавую акцыю ў знак падтрымкі фігурантаў крымінальнай справы аб "беспарадках" на Балотнай плошчы 6 траўня 2012 года.

Мэтай акцыі з'яўляецца падтрымка ўдзельнікаў мітынгу 2012 года на Балотнай плошчы. Як вядома, фігурантамі "балотнай справы" сталі некалькі дзесяткаў чалавек - некаторыя з іх атрымалі тэрміны пакарання ад 2,5 да 4 гадоў, іншыя трапілі пад амністыю, абвешчаную ў канцы мінулага года Дзярждумай. Тэрмін следства па справе падоўжаны да 6 чэрвеня.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках