6 траўня 2024, панядзелак, 4:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новы рэйтынг S&P абрынуў расейскі фондавы рынак

6
Новы рэйтынг S&P абрынуў расейскі фондавы рынак

Расейскія фондавыя індэксы адкрыліся зніжэннем катыровак.

У пятніцу на Маскоўскай біржы індэкс ММВБ у першыя хвіліны гандлю знізіўся на 0,96% і склаў 1288,00 пункта. Індэкс РТС, што разлічваецца ў далярах, паменшыўся на 1,27% да ўзроўню 1131,10 пункта, перадае ІТАР-ТАСС.

Учорашнія таргі таксама скончыліся зніжэннем катыровак.

Аналітыкі кажуць, што расейскія фондавыя індэксы працягнуць зніжэнне. "Перад выходнымі разлічваць на масавыя куплі не прыходзіцца. На мой погляд, індэкс ММВБ сёння лёгка можа дасягнуць 1280 пунктаў. Існуючая напружанасць адштурхвае буйных інвестараў, а гэта ў сваю чаргу прыводзіць да павольнага "высаджвання" тых пакупнікоў, якія набывалі акцыі на сакавіцкім падзенні", - растлумачыў агенцтву супрацоўнік ФГ БКС Васіль Карпунін.

Яшчэ адным негатыўным фактарам для расейскага рынка акцый стала зніжэнне крэдытнага рэйтынгу Расеі міжнародным рэйтынгавым агенцтвам Standard & Poor's (S&P).

Суверэнны крэдытны рэйтынг Расеі паніжаны з ВВВ да ВВВ-, прагноз "негатыўны". Аналітыкі S&P патлумачылі гэта паніжэнне рэйтынгу адтокам капіталу з краіны ў першым квартале 2014 года і скарачэннем магчымасцяў па прыцягненні фінансавання на знешніх фінансавых рынках.

Развіццё падзей на рынку будзе залежаць ад таго, як будзе складвацца геапалітычная абстаноўка, адзначаюць эксперты.

Напярэдадні S&P патлумачыла зніжэнне суверэннага крэдытнага рэйтынгу Расеі з ВВВ да ВВВ- адтокам капіталу з краіны ў першым квартале 2014 года і скарачэннем магчымасцяў па прыцягненні фінансавання на знешніх фінансавых рынках.

BBB- з'яўляецца самым нізкім рэйтынгам у катэгорыі, якую інвестары пазначаюць як "інвестыцыйную". Наступная прыступка ў метадалогіі S&P - ВВ+, якая адносіцца да "спекулятыўнага" ўзроўню.

"Мы лічым, што складаная геапалітычная сітуацыя паміж Расеяй і Украінай можа прывесці да дадатковага істотнага адтоку як замежнага, так і лакальнага капіталу з расейскай эканомікі, падарваўшы і так ужо слабыя перспектывы росту", - адзначае S&P.

Прафіцыт рахунку бягучых аперацый Расеі знікне да 2015 года, так як імпарт расце хутчэй экспарту, лічаць аналітыкі агенцтва, адзначаючы, што прадухіліць пераход прафіцыту ў дэфіцыт можа далейшае паслабленне рубля. Валютных рэзерваў зараз хапае на пакрыццё 70% знешняга доўгу, уключаючы карпаратыўны. Паводле ацэнак S&P, валютныя Рэзервы Расеі на сёння ацэньваюцца ў прыкладна 450 млрд даляраў, без уліку 30 млрд даляраў валютных дэпазітаў у банках, валютных свопаў ЦБ і інш.

"Рост эканомікі Расеі ў 2013 годзе запаволіўся да 1,3% - самы нізкі тэмп з 1999 года. У базавым сцэнары мы чакаем у 2014-2017 гадах у сярэднім на 2,3%. Рэальны ўнутраны попыт хутчэй за ўсё застанецца слабым - будзе расці ў сярэднім прыкладна на 3% у 2014-2017 гадах. Калі геапалітычная напружанасць у 2014 годзе не знізіцца, то ўзнікне істотная рызыка запаволення тэмпаў росту - значна ніжэй за 1%", - пішуць эканамісты S&P.

Акрамя таго, рэйтынгавае агенцтва абяцае знізіць рэйтынг РФ у нацвалюце ў выпадку адмовы ад пераходу да плаваючага курсу рубля.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках