6 траўня 2024, панядзелак, 1:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сацабслугоўванне падаражэла

9
Сацабслугоўванне падаражэла

Устаноўленыя новыя тарыфы на сацыяльныя паслугі, якія прадстаўляюцца тэрытарыяльнымі цэнтрамі сацабслугоўвання насельніцтва Менска.

Гэта прадугледжана рашэннем Менскага гарадскога выканаўчага камітэта ад 8 красавіка 2014 №880, афіцыйна апублікаваным сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БелТА.

Фіксаваны тарыф на сацыяльныя паслугі, якія ўваходзяць у пералік бясплатных і агульнадаступных, устаноўлены ў памеры Br4750 за гадзіну (раней ён складаў Br2450), на паслугі сядзелкі (у дзённы час у буднія дні) - у памеры Br20 тыс. за гадзіну. Фіксаваны тарыф на сацыяльныя паслугі, якія не ўваходзяць у пералік, склаў Br33 тыс. за гадзіну, на паслугі сядзелкі: у начны час (з 22 да 6 гадзін) - Br35 870 за гадзіну, у выходныя і святочныя дні - Br44 440 за гадзіну.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках