6 траўня 2024, панядзелак, 0:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Баевікі атакавалі аэрапорт Краматорска: узарваны верталёт (Відэа)

12

Тэрарысты распачалі спробу захопу аэрапорта ў Краматорску.

Каля 11:00 ля яго пачулася некалькі моцных выбухаў. Пасля інцыдэнту ўзнік моцны пажар і задымленне.

Па інфармацыі кіраўніка ўкраінскага Цэнтра ваенна-палітычных даследаванняў Дзмітрыя Тымчука, у аэрапорце выбухнуў украінскі верталёт Мі-8. Папярэдняя версія - абстрэл падчас разагрэву верталёта перад узлётам. Пра гэта ён паведаміў на прэс-канферэнцыі, перадае ЛiгаБiзнесIнформ.

Пацярпелых падчас выбуху няма, камандзір экіпажа паспеў выскачыць з верталёта. Падрабязнасці інцыдэнту высвятляюцца.

Паводле інфармацыі мясцовага сайта Новости Краматорска, на аэрадроме з боку грамадзянскага аэрапорта чутныя выбухі, іх як мінімум, было два. Дым бачны з усіх бакоў горада. Зараз на тэрыторыю грамадзянскага аэрапорта нікога не пускаюць, акрамя пажарных. На падыходах да яго стаяць узброеныя людзі.

Інфармацыю пра атаку баевікоў пацвердзіў кіраўнік антытэрарыстычнай аперацыі Васіль Крутаў.

«Так, сапраўды, верталёт на аэрадроме ў Краматорску быў абстраляны адзінкавым снайперскім стрэлам на стаянцы. Стрэл быў здзейснены ў бак з гаручым. У сувязі з гэтым адбыўся выбух», - сказаў ён.

Крутаў адзначыў, што ў выніку выбуху пацярпеў камандзір экіпажа. Разам з тым, ён адзначыў, што захоўваецца пагроза падрыву боезапасаў верталёта.

«Аператыўны штаб на месцы, і ён працуе не толькі над лакалізацыяй агменю выбуху, а і ў плане апрацоўкі ўсёй тэрыторыі», - дадаў ён.

Нагадаем, 15 красавіка ў выніку аперацыі ўкраінскіх сілавікоў аэрапорт горада Краматорск на поўначы Данецкай вобласці быў вызвалены ад дыверсантаў і сепаратыстаў, якія захапілі яго.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках