6 траўня 2024, панядзелак, 3:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Шальке» адмовіўся ехаць у Маскву па запрашэнні Пуціна

4
«Шальке» адмовіўся ехаць у Маскву па запрашэнні Пуціна

Нямецкі футбольны клуб «Шальке 04», галоўным спонсарам якога выступае расейскі канцэрн «Газпрам», з-за крызісу ва Украіне адмовіліся ад паездкі ў Маскву па запрашэнні прэзідэнта РФ.

Пра гэта заявіў афіцыйны прадстаўнік прэзідэнта клуба Клеменса Тэніса, паведамляе Укрінфарм.

«Улічваючы актуальную палітычную сітуацыю прыняць гэтае запрашэнне зараз было б недарэчным», - цытуе яго нямецкая газета Rheinische Post.

Раней планы футбалістаў з нямецкага Гельзенкірхена пасля чэмпіянату свету ў Бразіліі наведаць Маскву выклікалі вострую крытыку з боку мясцовых палітыкаў і грамадскасці.

Клуб вернецца да разгляду пытання аб магчымай паездкі ў Маскву пасля таго, як «у стасунках паміж Расеяй і міжнароднай супольнасцю пройдзе напружанне, якое існуе цяпер».

ФК «Шальке 04» з'яўляецца адной з самых паспяховых каманд нямецкай Бундэслігі. З 2007 года яе галоўным спонсарам з'яўляецца расейскі «Газпрам».

Фота: zonadeportiva.net

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках