6 траўня 2024, панядзелак, 10:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лаўроў пакрыўдзіўся на Кэры, які назваў Russia Today «рупарам прапаганды»

14
Лаўроў пакрыўдзіўся на Кэры, які назваў Russia Today «рупарам прапаганды»

Russia Today была створаная, каб прасоўваць фантазіі прэзідэнта Уладзіміра Пуціна, лічыць кіраўнік Дзярждэпа ЗША.

Выказванні дзяржсакратара ЗША Джона Кэры пра тэлеканал Russia Today з'яўляюцца непрымальнымі. Такую заяву зрабіў міністр замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў.

Ён назваў тон дзяржсакратара «непрымальным і пракурорскім». «Так казаць пра сродкі масавай інфармацыі не вельмі культурна», - адзначыў кіраўнік расейскага МЗС на Форуме маладых дыпламатаў СНД, перадае РБК.

Паводле яго слоў, RT складае сёння сур'ёзную канкурэнцыю CNN і іншым заходнім СМІ і заваявала велізарную аўдыторыю ў ЗША, Заходняй Еўропе, Лацінскай Амерыцы і арабскім свеце. «Мы будзем актыўна падтрымліваць гэты незалежны альтэрнатыўны пункт гледжання таго, што кажа нам заходняя прапаганда», - паабяцаў Лаўроў.

Напярэдадні Джон Кэры назваў тэлеканал RT «рупарам прапаганды».

«Russia Today была створаная, каб прасоўваць фантазіі прэзідэнта Уладзіміра Пуціна аб яго ролі ў свеце. Увесь свой час яны займаюцца прапагандай і скажэннем фактаў пра тое, што адбываецца ці не адбываецца ва Украіне», - цытуе RT заяву Кэры, якую ён зрабіў падчас прэс-канферэнцыі ў Дзярждэпе па пытаннях украінскага крызісу.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках