6 траўня 2024, панядзелак, 0:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сярод 30 затрыманых СБУ дыверсантаў - кадравыя афіцэры РФ

11
Сярод 30 затрыманых СБУ дыверсантаў - кадравыя афіцэры РФ

Кіраўнік Антытэрарыстычнага цэнтра пры СБУ Васіль Крутаў заяўляе, што праваахоўнікі затрымалі каля 30 дыверсантаў.

"У руках следства знаходзіцца каля 30 дыверсантаў", - сказаў ён на брыфінгу ў пятніцу.

Васіль Крутаў падкрэсліў, што ўкраінскія праваахоўнікі ведаюць пра тое, якія ў гэтых людзей былі мэты і задачы. Паводле яго слоў, праводзіцца следства. Кіраўнік Антытэрарыстычнага цэнтра адзначыў, што сярод затрыманых ёсць кадравыя афіцэры Расейскай Федэрацыі.

Васіль Крутаў паведаміў, што аперацыя працягваецца, але яна стала значна больш складанай з-за правальных дзеянняў былога кіраўніцтва на месцах. Між тым у рамках другога этапу, сілавікамі прынятае рашэнне пра блакаду Славянска і знішчэнне ўсіх тэрарыстаў у горадзе без ахвяраў сярод мірнага насельніцтва.

«Цяпер мы падышлі да таго, што павінны кантраляваць сітуацыю на Усходзе. Аднак, узяць яе пад поўны кантроль - гэта было б сказана завышана. Праводзіцца велізарны комплекс аператыўна-баявых і следчых дзеянняў, каб мінімізаваць прысутнасць дыверсантаў, тэрарыстаў і сепаратыстаў у месцах іх «дыслакацыі» і не дапусціць перамяшчэння зброі і іх сіл па тэрыторыі рэгіёну. Але праціўнік дзейнічае, не грэбуючы ніякімі сродкамі. Як прыклад - сітуацыя з дэпутатам Уладзімірам Рыбаком. Я думаю, што ні члены падраздзяленняў і сіл АТА, ні грамадзяне ўсходніх рэгіёнаў, ні ўкраінскі народ не згодныя са злачынцамі з ліку мірнага насельніцтва, але яны маюць падтрымку», - падкрэсліў прадстаўнік СБУ.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках