6 траўня 2024, панядзелак, 11:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Украіны: З місіяй АБСЕ ў Данбасе знікла сувязь

7
МЗС Украіны: З місіяй АБСЕ ў Данбасе знікла сувязь

У Кіеве не выключаюць, што прадстаўнікоў міжнароднай арганізацыі захапілі тэрарысты.

Паступіла інфармацыя пра тое, што знікла сувязь з прадстаўнікамі ваеннай місіі АБСЕ ў Данецкай вобласці. Пра гэта паведаміў на брыфінгу дырэктар дэпартамента інфармацыйнай палітыкі МЗС Украіны Яўген Перабійніс, перадае ЛІГАБізнесІнформ.

"Паводле папярэдняй інфармацыі, іх маглі захапіць тэрарысты", - сказаў ён.

Перабійніс адзначыў, што калі гэта так, то дадзенае злачынства не застанецца без адэкватнай рэакцыі з боку Украіны і сусветнай супольнасці.

Нагадаем, 20 красавіка кіраўнік місіі Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе ў Данецкай вобласці Клаўс Цылікенс заявіў, што місія выявіла прыкметы працы на тэрыторыі Украіны "замежных кансультантаў". Цылікенс паведаміў, што місія карыстаецца толькі адкрытай інфармацыяй, гэта значыць "глядзіць і піша пра тое, што бачыць на месцы". Па словах нямецкага дыпламата, на базе гэтай інфармацыі можа быць створаная не зусім поўная карціна, але ён лічыць, што гэтая карціна аб'ектыўная.

Нагадаем, з 6 красавіка расейскія дыверсійныя групы і мясцовыя сепаратысты пачалі планамерныя захопы будынкаў адміністрацый ва ўсходніх абласцях Украіны, а таксама ўпраўленняў МУС і СБУ, якія прывабліваюць баевікоў зброевым арсеналам.

У адказ улады Украіны прынялі рашэнне аб пачатку антытэрарыстычнай аперацыі ва ўсходніх рэгіёнах краіны. На Данбас перакінулі вайскоўцаў і тэхніку. 24 красавіка ўкраінская армія пачала вызваленне Славянска.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках